Улада33

Былы дырэктар Ліцэя БДУ пачаў агітацыйную кампанію яшчэ ў маі?

Цяпер Генадзь Пальчык зарэгістраваў ініцыятыўную групу з 214 супрацоўнікаў сферы адукацыі.

Генадзь Пальчык распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да выбараў. Першая сустрэча з патэнцыйнымі прыхільнікамі адбылася яшчэ ў траўні. А на мінулым тыдні па Ясенінскай акрузе была зарэгістравана ягоная ініцыятыўная група. Яе колькасць уражвае — 214 супрацоўнікаў сферы адукацыі.

Генадзь Пальчык з’яўляецца дырэктарам Нацыянальнага Інстытута адукацыі, раней быў дырэктарам Ліцэя БДУ.
Ён таксама з’яўляецца навуковым кіраўніком падпраграмы «Гуманітарныя навукі як фактар ​​развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі» на 2011–2015 гады.

25 траўня настаўнікаў мінскай гімназіі № 61 сабралі ў актавай зале, на якой Пальчык заявіў пра свае палітычныя амбіцыі і распавёў пра новыя педагагічныя распрацоўкі ягонага інстытута.

Пра ягоныя дасягненні ў чэрвені пісала «Народная газета», а таксама «Вячэрні Мінск». У апошняй адзначалася:

«Генадзь Пальчык кіруе не проста навукова-даследчым інстытутам, а цэлай галіной сістэмы адукацыі. Калегі называюць яго чалавекам з размахам. Ён не баіцца пераўтварэнняў і здольны выслухаць розныя, нават самыя смелыя прапановы».

Зараз ягоная ініцыятыўная група зарэгістравана па Ясеніскай выбарчай акрузе № 100 у Мінску. Паводле назіральнікаў, нават чальцы камісіі здзівіліся колькаснаму складу групы — 214 чалавек, з іх толькі два чалавекі — калегі па інстытуце, астатнія — настаўнікі мінскіх школ, выкладчыкі БДУ.

Разам з ініцыятыўнай групай Пальчыка па гэтай акрузе зарэгістравана група старшыні партыі АГП Анатоля Лябедзькі і старшыні Мінскай гарадской арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Іны Палёгенькай.

Нагадаем, што паводле Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь агітацыя павінна пачынацца ад моманту рэгістрацыі кандыдата і сканчвацца за адзін дзень да выбараў — 22 верасня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»4

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця11

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць6

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»4

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць