Здароўе44

У Мінску не хапае апаратаў МРТ

Чыноўнікі кажуць, што чэргі ў 3–6 месяцаў — гэта еўрапейская практыка.

Клінікі ў Мінску, дзе можна зрабіць МРТ, можна пералічыць на пальцах калі не адной, то ўжо дзвюх рук дакладна. Каб прайсці неабходнае абследаванне, трэба не толькі рыхтаваць вялікую суму, але і запасціся цярпеннем. Аднак гарадскія ўлады, мяркуючы па ўсім, вялікай праблемы ў недахопе апаратаў для магнітна-рэзананснай тамаграфіі не бачаць. Напрыклад, першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч спасылаецца на досвед «развітых еўрапейскіх краін», сцвярджаючы, што там чэргі на аналагічныя абследавання дасягаюць 3–6 месяцаў.

Разам з тым профільны камітэт Мінгарвыканкама прыняў рашэнне аб тым, што МРТ у сталічных клініках цяпер будуць рабіць і ў суботы. У выніку клінікі больш заробяць, а для пацыентаў паслуга будзе больш даступная, адзначыў Юркевіч.

«Камп’ютарная тамаграфія і магнітна-рэзанансная тамаграфія — не скрынінгавыя метады абследаванняў, шырокамаштабна не праводзяцца, як, напрыклад, мамаграфія. У выпадку з КТ і МРТ аднаго жадання пацыента недастаткова, нават калі ён гатовы», — цытуе Юркевіча агенцтва «Мінск-Навіны».

Варта заўважыць, што ў Беларусі і мамаграфія шырокамаштабна не праводзіцца.
Скрынінг малочнай залозы яшчэ толькі значыцца ў найбліжэйшых планах. У нас проста няма дастатковай колькасці мамографаў. Акрамя таго, трэба падрыхтаваць адмыслоўцаў: рэнтгенолагаў, марфолагаў і г.д., — здольных працаваць з пацыентамі, у якіх рак выяўлены на ранніх стадыях.

Вяртаючыся да МРТ, адзначым, што працэдура практычна незаменная пры дыягностыцы захворванняў цэнтральнай нервовай сістэмы, сасудзістай сістэмы, пазваночніка, шэрагу ўнутраных органаў.

У выпадках праблем з пазваночнікам, пры болях у спіне, галаўным болі дактары часта рэкамендуюць зрабіць менавіта МРТ. Магнітна-рэзанансная тамаграфія дазваляе візуалізаваць з высокай якасцю галаўны, спінны мозг і іншыя ўнутраныя органы. Акрамя таго, МРТ з’яўляецца паказальнай у дыягностыцы захворванняў пазваночніка, суставаў, касцёва-мышачнай сістэмы. Ёсць цэлы пералік паталогій, выявіць якія без выкарыстання МРТ фактычна немагчыма.

На ўвесь Мінск з цяжкасцю набярэцца дзясятак апаратаў МРТ.
Пры гэтым апараты розныя па сваёй магутнасці, гэта значыць, могуць выконваць толькі пэўныя віды даследаванняў. Таму каб знайсці патрэбны пад канкрэтнае абследаванне тамограф, давядзецца набрацца цярпення. Нярэдка апараты МРТ выходзяць з ладу, а іх рамонт спалучаны з вялікімі матэрыяльнымі і часавымі затратамі.

Пытанне аснашчэння медыцынскіх установаў сучаснымі апаратамі МРТ, як заўсёды, упіраецца ў грошы. Прыкладны кошт тамографа — мільён даляраў. Але нават такую, не самую непад’ёмную для буйнога горада суму знайсці няпроста. Напрыклад, Мінскай гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы апарат МРТ абяцаюць ужо даўно. Там гэтая тэхніка рэальна патрэбная. Але не набылі яе да гэтага часу.

З прычыны дэфіцыту апаратаў запісацца на дыягностыку няпроста, ды і каштуе нятанна.
Напрыклад, у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі ўжо вядуць запіс на верасень. У Мінскім гарадскім клінічным дыягнастычным цэнтры чарга таксама складае каля двух месяцаў. У прыватным медцэнтры «Авіцэна» — тры-чатыры тыдні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць