Мінлясгас рэалізуе галіновую праграму аснашчэння лясоў сістэмамі відэаназірання. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 20 жніўня паведаміў намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Леанід Дзям’янік.
Паводле яго слоў, праведзены тэндэры на закупку абсталявання. Ужо ўстаноўленыя 150 відэакамер.
«Гэта сістэма вельмі эфектыўная. У тых лясгасах, дзе яна ўжо ўстаноўлена, дапамагае вельмі аператыўна знаходзіць ачагі пажараў», — сказаў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, калі летась сярэдняя плошча пажару была 0,4 га, то сёлета — 0,36 га. «Ідзе змяншэнне плошчаў пажараў, хаця іх колькасць павялічваецца», — зазначыў Дзям’янік.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары