Культура88

Ці ёсць у БЗВ зброя?

У Мінску прайшла падпольная сустрэча ўдзельнікаў першай прысягі на вернасць Беларусі, што адбылася 20 гадоў таму.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» трапіў на яе, выканаўшы ўсе правілы канспірацыі, пачынаючы ад першага: нічога не гавары праз тэлефон і нікому не кажы, куды ідзеш.

8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці адбылася прысяга на вернасць Беларусі — дванаццаці кадравых афіцэраў, а таксама болей за 3000 мужчын. Тады ж сфармавалася Беларускае згуртаванне вайскоўцаў (БЗВ), мэтай якога было стварэнне замест абломка савецкай арміі сапраўды беларускага войска.

Палкоўнік Барадач хаваецца ў Нямеччыне, падпалкоўніка Статкевіча хаваюць за калючым дротам турмы. Праз 20 год сустрэча ўдзельнікаў прысягі аказалася сціплай і пры гэтым трохі сямейнай, бо на яе была запрошана ў тым ліку верная жонка Статкевіча, Марына Адамовіч.

«Я памятаю, як у мяне спыталі, ці ёсць у БЗВ зброя. — узгадвае удзельнік той прысягі, здаравяк Алесь Станкевіч. — Я тады сказаў, што ёсць. Мой суразмоўца вельмі расхваляваўся, і мне прыйшлося ўдакладніць, што маю на ўвазе індыйскіх сланоў — мы іх выпісалі, аднак ідуць сланы пешшу».

Сцяна памяшкання, дзе адбывалася сустрэча, была аформлена вершамі пра БЗВ ад Рыгора Барадуліна і Міхася Скоблы. Раздрукоўкі і копіі старых матэрыялаў з навінамі БЗВ, якія друкаваліся тады ў «Літаратуры і мастацтве».

Фонам дэманстраваліся дакументальныя кадры з 1992-га, якія дагэтуль уражваюць сваёй урачыстасцю, асабліва калі іх змяняюць нервовыя кадры Плошчы-2010.

«Звярніце ўвагу, рэдкія кадры — Шэйман размаўляе па-беларуску», — звяртае ўвагу Марына Адамовіч. Тут жа, на стэндзе, копія прысягі — той самай. 15-м нумарам — подпіс усё таго ж Шэймана.

Мікалай Статкевіч увесь час прысутнічае на экране: уявіць сход БВЗ без старшыні, які калісьці і зачытваў прысягу на плошчы Незалежнасці, немагчыма.

«Мы тады верылі, што можам усё змяніць, — кажа Алесь Станкевіч. — І праз 20 год мы ўпэўненыя, што тады мы дзейнічалі правільна. Мы не думалі пра сябе, мы хацелі змяніць Беларусь».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць