Усяго патроху1616

Сабраць 32 000 еўра, каб выратаваць 22-гадовую дзяўчыну

Будучаму мастаку з Мінска Насце Майстрэнка тэрмінова патрэбна дапамога.

Вось ужо тры гады яна змагаецца з цяжкай хваробай.
Рэмісіі змяняюцца рэцыдывамі, аператыўнае лячэнне — прамянёвай і хіміятэрапіяй.
Магчымасці нашай медыцыны практычна вычарпаныя. Апошняя надзея — клініка Хадаса ў Ерусаліме.

— Прашу вас дапамагчы маёй дачцэ Анастасіі, якая пакутуе на сінавіальную саркому лёгкіх, — піша яе маці, у якой смяротна хворае адзінае дзіця.

Першапачатковы дыягназ быў пастаўлены тры гады таму. Анколагі Мінска зрабілі ўсё, што было ў іх сілах для выратавання Насці — аперацыя, прамянёвая тэрапія, поліхіміятэрапія. Здавалася, хвароба адступіла. Насця працягвала займацца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яна — будучы мастак-графік.

У верасні 2011 года выявілі рэцыдыў пухліны. Яшчэ адна вельмі цяжкая аперацыя — выдаленне правага лёгкага, курс тэрмахіміятэрапіі, прамянёвай тэрапіі, але пухліна дала рэцыдыў у міжсценне і пачала моцна давіць на сэрца.

Сям’я звярнулася па дапамогу да анколагаў Ізраіля, і ў шпіталі Рамбам (Хайфа) Насце правялі тры курсы вельмі жорсткай хіміятэрапіі. Працэс удалося затармазіць,

але верагоднасць рэцыдыву вельмі высокая, а здароўе моцна падарвана (Анастасія — інвалід першай групы), і сіл на наступныя курсы хіміі ўжо няма, нарастае сардэчная недастатковасць.

Прафесар з Ерусалімскай клінікі Хадаса пагадзіўся ўзяць Насцю на больш зберагальны і прагрэсіўны метад лячэння — імуналагічны.

Папярэдзілі, што курс будзе працягвацца 4 месяцы і каштаваць 40 тыс. еўра. Сям’і ўдалося сабраць $ 10 000. У кастрычніку трэба ўжо ехаць на лячэнне.

— Я вымушаная звярнуцца па дапамогу да добрых людзей.

Калі ласка, дапамажыце маёй дзяўчынцы выкарыстаць апошні шанец, не дайце загінуць!
Будзем вельмі ўдзячныя за якую-небудзь дапамогу, — звяртаецца да ўсіх неабыякавых мама Анастасіі Святлана.

Пацвярджальныя дакументы

Вы можаце дапамагчы Анастасіі Майстрэнка, пералічыўшы сродкі на дабрачынныя рахункі, адкрытыя ў філіяле № 511 — г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815:

У бел. рублях: № 000012

(Транзітны рахунак № 3819382103561 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка)

Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі.

У далярах ЗША: № 000039

(Транзітны рахунак № 3819382104993 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка)

Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі.

У еўра: № 000007

(Транзітны рахунак № 3819382104993 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка)

Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі.

У рас. рублях: № 000010M

(Транзітны рахунак № 3819382104993 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка)

Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі.

WebMoney:

У беларускіх B625412940729

У далярах Z260248209493

У еўра E327962315234

У расійскіх R106302547971

Easypay: 34581035

Ёсць магчымасць перавесці грошы на баланс МТС на нумар таты Анастасіі (+37529) 761-43-01 (у далейшым ён перавядзе іх на Easypay або WebMoney праз сэрвіс ipay).

Адрас для паштовых пераводаў:

220075 г. Мінск, вул. Бачылы, 21–107

Атрымальнік: Майстрэнка Святлана Эмільеўна

Кантакты:

+375 17 344-81-67 — хатні тэлефон

+375 29 761-43-01 — Анатоль, тата Насці.

Каментары16

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць