Улада77

«Байкотная» акруга № 101 — яўка ніжэйшая, чым у сярэднім па Мінску

На акрузе засталіся тры кандыдаты ад пралукашэнкаўскіх партый, таму апазіцыя заклікала выбарцаў не ісці на ўчасткі.

На Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Мінску шэраг дэмакратычных арганізацый ладзяць кампанію «Байкот-101».
Актывісты руху «За Свабоду», Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», яе моладзевай структуры «Zмена», а таксама Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» заклікалі жыхароў акругі не ісці на выбары, а самі пачалі актыўнае назіранне за ўчасткамі.

На акрузе балатуюцца тры кандыдаты, прычым усе яны партыйцы. Цяперашні дэпутат, камуніст Аляксей Кузьміч лічыцца кандыдатам з уладнага спісу. Ягоныя канкурэнты — ЛДП-шнік Вадзім Пярвушын, які працуе ў кампаніі «АДК Электра», а таксама работнік «Мінскай ТЭЦ-4» Ігар Жур. Ён вылучаны Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыяй.
А вось сябра Партыі БНФ Арцём Лява з выбараў зняўся. Такім чынам, на акрузе не засталося ніводнага дэмакратычнага кандыдата.

Увага назіральнікаў сканцэнтраваная на тым, каб прадухіліць магчымыя ўкіды бюлетэняў з боку сябраў выбарчай камісіі, а таксама зафіксаваць іншыя факты парушэнняў. На працягу некалькіх дзён на участках фіксаваліся «каруселі» — група з некалькіх дзясяткаў чалавек пераязджала з ўчастка на ўчастак і галасавала на кожным з ім.

На жаль, у першыя дні датэрміновага галасавання назіраннем былі ахопленыя не ўсе ўчасткі.
У выніку, напрыклад, на ўчастках з назіральнікамі ў канцы першага дня былі зафіксаваныя наступныя лічбы колькасці выбарцаў — 10, 49, 6, 39, 89, 81, 16, 11, 15 і гэтак далей. А на ўчастках, дзе назіральнікаў не было — 109, 112, 103, 107, 51, 90, 30, 73, 91 і гэтак далей…

Такім чынам,

паводле падлікаў назіральнікаў, у датэрміновым галасаванні на акрузе № 101 прынялі ўдзел 15,2% выбарцаў. Прычым гэтыя лічбы завышаныя, бо ўлічваюць у сябе галасы зафіксаваных «карусельшчыкаў», а таксама падлікі, прадастаўленыя сябрамі выбарчай камісіі ў дні, калі на ўчастку адсутнічалі назіральнікі. Афіцыйныя лічбы яўкі на датэрміновым галасаванні — 19,8%. Розніца ў выбарцах амаль дасягнула 3000 чалавек!
Аднак пры гэтым на акрузе № 101 яўка ўсё адно істотна ніжэйшая, чым сярэдняя лічба па Мінску. Па дадзеных ЦВК, у сталіцы датэрмінова прагаласавалі 24,1%.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць