Свет

ХАМАС перакрые трансляцыі «Барселоны»

Урад групоўкі ХАМАС, якая кантралюе Сектар Газа, паведаміў, што перакрые трансляцыі матчаў іспанскай «Барселоны» ў знак пратэсту супраць таго, што гэты клуб запрасіў на матчы ў якасці ганаровага госця Гілада Шаліта — ізраільскага салдата, які 5 гадоў правёў у палоне ХАМАС і быў вызвалены ў абмен на 1027 палесцінскіх баевікоў.

Матч, на які запрошаны Шаліт, адбудзецца 7 кастрычніка паміж «Барселонай» і яе традыцыйным супернікам — мадрыдскім «Рэалам».

Даведацца пра вынік матчу з палесцінскай прэсы жыхары Газы таксама не змогуць: на распараджэнне ХАМАС пісаць пра «Барселону» будзе забаронена.

«Барселона» — самы папулярны футбольны клуб сярод палесцінцаў. Ісламісты ўспрынялі запрашэнне Шаліта як здраду і запатрабавалі ад клуба адмяніць яго, пагражаючы зваротам у міжнародныя арганізацыі. Віцэ-прэзідэнт клуба Карлас Віларубі заявіў, што запрашэнне не з’яўляецца выразам палітычнай пазіцыі, але адменена ня будзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць