Эканоміка

КДК: Пасля 1 кастрычніка колькасць праверак знізіцца, а штрафаў — павялічыцца

Пра гэта 28 верасня на прэс-канферэнцыі заявіла начальнік аддзела каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Данута Рыжыкава. Прэс-канферэнцыя была прысвечана ўказу прэзідэнта № 332 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», што набудзе моц 1 кастрычніка.

Дакумент прадугледжвае скарачэнне колькасці кантралюючых органаў і адпаведна праверак.

Паводле слоў Рыжыкавай, ужо цяпер з каардынацыйнага плана праверак на другое паўгоддзе гэтага года выключана 390 праверак. «Указ скіраваны менавіта на скарачэнне праверак і кантралюючых органаў, але гэта праца не аднамомантная, а пастаянная, і яна зараз будзе даваць практычныя вынікі», — лічыць спецыяліст.

Як адзначыў начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення КДК Васіль Герасімаў,

на ўзгадненні знаходзіцца праект закона аб унясенні змяненняў у Адміністрацыйны кодэкс, «які прадугледжвае кардынальныя змяненні, у тым ліку ў частцы падаткаў».
Як растлумачыў спецыяліст, «прыбіраецца ніжняя планка, тым самым з’яўляецца магчымасць улічваць усе акалічнасці і не караць вялікімі штрафамі за фармальныя парушэнні». У большасці выпадкаў будзе адказваць не юрыдычная асоба, а пэўная службовая асоба. Акрамя гэтага ўводзіцца паняцце «папярэджанне», якое прадугледжвае магчымасць абысціся без штрафаў.

«Мы мяркуем, што ў сувязі з указам № 322 колькасць штрафаў павялічыцца, таму што мы атрымалі магчымасць штрафаваць службовых асоб, якія парушылі парадак прызначэння праверак, у незалежнасці ад таго, прызнана ці не праверка незаконнай, паскардзіўся суб’ект прадпрымальніцтва ці не», — адзначыла Рыжыкава.

Паводле даных КДК, за студзень-жнівень 2012 года колькасць праверак знізілася ў 1,5 разу ў дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года, а колькасць паступленняў грашовых сродкаў у бюджэт павялічылася ў 1,2 разу.

Паводле меркавання старшыні Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Калініна, указ аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці палепшыць дзелавое асяроддзе.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі дзелавой супольнасці бралі ўдзел у распрацоўцы дакумента, «выказвалі вельмі шмат заўваг». «У выніку прыняты дакумент, які захоўвае баланс паміж інтарэсамі дзяржавы і прадпрымальніцкіх колаў. Асобна адзначу скіраванасць кантрольнай дзейнасці на прадухіленне і прафілактыку правапарушэнняў. Ствараецца асаблівы спрыяльны рэжым для добрасумленных прадпрымальнікаў», — лічыць кіраўнік саюза.

Паводле меркавання Калініна, «становіцца бессэнсоўным утойваць выручку і заніжаць падаткі». «Добрасумленным прадпрымальнікам стане лягчэй, жулікам — больш складана», — канстатаваў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне10

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь3

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва9

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці21

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне10

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць