Грамадства

Кампанія Чыжа — сярод лідараў латвійскага бізнесу

Вытворца біяпаліва Mamas D стаў адной з самых хуткарослых па абароце кампаній Латвіі. 80% у ёй належыць беларускай кампаніі «Неанафта».

Пікантнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што «Неанафта» з’яўляецца адным з актываў, якія належаць унесенаму ЕС у «чорны спіс» бізнэсмену Юрыю Чыжу.

Абарот Mamas D у 2011 годзе склаў 47,7 млн латаў і ў параўнанні з 2010 годам вырас амаль у 3,5 разу (з 13,44 млн латаў). Прыбытак кампаніі, якая з’яўляецца найбуйнейшым у Латвіі вытворцам біяпаліва, павялічыўся з 572,5 тыс. латаў у 2010 годзе да 881,1 тыс. латаў у 2011 годзе.

Для параўнання: у 2009 годзе, то бок, да з’яўлення ў ім новага акцыянера ў асобе «Неанафты», Mamas D быў стратны. Страты складалі тады 232,0 тыс. латаў.

Станоўчая дынаміка, звязаная са з’яўленнем новага акцыянера, дазволіла Mamas D ужо ў 2010 годзе заняць 169-е месца ў топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі, складзеным парталам Delfi на падставе дадзеных Crediweb.lv. А па выніках 2011 года гэты бізнэс быў ужо на 67-й пазіцыі, абышоўшы такія мясцовыя брэндавыя кампаніі, як Latvijas Pasts (нацыянальны аператар паштовых паслуг), Сesu Alus (найбуйнейшы вытворца піва, уваходзіць разам з «Лідскім півам» у склад Olvi), Cido Grupa (лідар на рынку безалкагольных напояў), Rigas Piena (найбуйнейшае малочнае прадпрыемства) і многія іншыя. Больш за тое, DELFI уключыў Mamas D у спецыяльны топ-20, дзе адзначаны самыя прыкметныя ўзлёты мінулага года.

Кампанія Mamas D была створана ў 1994 годзе, але да з’яўлення ў яе складзе беларускага ўласніка нічым асаблівым не вылучалася.
«Неанафта», па паведамленнях латвійскіх СМІ, выкупіла 80%-ую долю ў 2008 годзе, яшчэ 20%-ы пакет дастаўся вядомаму мясцоваму нафтатрэйдару Аляксандру Грахоўскаму.

«Неанафта» да сакавіка 2012 года з’яўлялася адной з кампаній шматпрофільнага холдынгу «Трайпл». На афіцыйным сайце яна фігуравала ў якасці адной са структур нафтагазавага падраздзялення групы.

У сакавіку 2012 года ЕС, падазраючы Юрыя Чыжа ў падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі, увёў супраць уладальніка «Трайпла» і некалькіх дзясяткаў яго бізнэсаў санкцыі. У «чорны спіс» увайшлі і нафтавыя актывы «Трайпл», «НафтаХімТрэйдзінг», якія займаюцца пастаўкамі расійскай нафты ў Беларусь («Трайпл» з’яўляецца контрагентам «Башнафты») і рэалізацыяй нафтапрадуктаў праз уласныя АЗС на беларускай тэрыторыі.

Але санкцыі не закранулі кампаніі, якія займаюцца знешнегандлёвай дзейнасцю, — «Неанафта», «Белнафтагаз», «ТрайплЭнерга». Больш за тое, згадкі пра іх у адзін момант зніклі з афіцыйнага сайта «Трайпла».

Па дадзеных латвійскага бізнэс-даведніка Lursoft на ліпень 2012 года, кампанія Neonafta па-ранейшаму называецца беларускім інвестарам і ўдзельнікам двух латвійскіх бізнэсаў — Mamas D і Latgales Alus D. А ўсяго беларусы ўклалі ў статутныя фонды 941 прадпрыемства ў Латвіі 9 млн латаў.

Некаторыя з гэтых кампаній гэтак жа, як і Mamas D, увайшлі ў топ-501 найбуйнейшых прадпрыемстваў Латвіі-2012.

Так, 11 супрацоўнікаў забяспечылі па выніках 2011 года абарот ў 10,2 млн латаў і 405-е месца ў рэйтынгу 100%-ва беларускай кампаніі «Ойл лагістык». Гадавы прыбытак гэтага бізнесу склаў каля 120 тыс. латаў.

«Ойл лагістык» займаецца аптовым гандлем хімічнымі прадуктамі, яе заснавальнікамі з 2004 года з’яўляюцца канцэрн «Белнафтахім» і ў яго ўваходзяць, экспарцёры — «Беларуськалій», «Беларуснафта» і «Нафтан». У кампаніі маецца структурнае падраздзяленне ў Вентспілсе і філіял у Эстоніі, тэхнічная соль і серная кіслата — гэта спецыялізацыя прадпрыемства ў Латвіі.

На 493-м месцы па абароце (8,6 млн латаў) у 2011 годзе апынулася кампанія RBSSKALS Buvsabiedriba. Гэта адна са структур трэцяга па аб’ёмах будаўнічага холдынгу Латвіі, буйны пакет акцый якога належыць беларускаму бізнэзмену Валерыю Азаматаву. У 2011 годзе RBSSKALS стала генеральным падрадчыкам будаўніцтва гасцініцы Hayatt Regency у Менску. Будоўлю плануецца завяршыць у 2013 годзе, у праект будзе інвеставана каля 100 млн даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць