Грамадства11

Праваабаронцы заклікаюць усіх даслаць звароты ў абарону «ARCHE»

Часопіс «ARCHE», адзіны ў краіне «тоўсты» штомесячны недзяржаўны часопіс на беларускай мове, які рэгулярна і бесперапынна выходзіць з 1998 г., апынуўся пад пагрозай, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Пачынаючы ад 14 верасня, калі ў Гродне быў затрыманы тагачасны галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаванні выдання.

З аднаго боку, ідзе «паглыбленая» праверка гаспадарчай дзейнасці часопіса Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, з другога — Беларускае тэлебачанне вуснамі вядучых і карэспандэнтаў праграмы крымінальнай хронікі «Зона Х» пачало кампанію шальмавання выдання і яго асноўных супрацоўнікаў.

Сярод іншага сцвярджаецца, напрыклад, што «ARCHE» і персанальна яго былы галоўны рэдактар Булгакаў спрычыніліся да друкавання «палотнаў з прэтэнзіяй на экстрэмізм». У той жа час добра вядома, што на старонках часопіса друкуюцца перадусім навуковыя і навукова-папулярныя тэксты беларускіх і замежных аўтараў, і канкрэтны змест выдання на працягу апошніх гадоў не выклікаў нейкіх істотных заўваг з боку Міністэрства інфармацыі.

Нягледзячы на гэта, пэўныя сілы сёння відавочна зацікаўленыя ў тым, каб Міністэрства інфармацыі скасавала пасведчанне аб рэгістрацыі часопіса і тым самым спыніла выпуск выдання. У такой сітуацыі мы заклікаем усіх людзей добрай волі праявіць салідарнасць з «ARCHE», што, у прыватнасці, можна зрабіць шляхам напісання зваротаў на імя міністра інфармацыі А. В. Праляскоўскага (адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11).

Прыкладны змест хадайніцтва можа быць такі:

Паважаны Алег Вітольдавіч,

З праграмы беларускага тэлебачання «Зона Х"я з глыбокім засмучэннем даведаўся (лася), што разглядаецца пытанне аб скасаванні рэгістрацыі штомесячнага часопіса «ARCHE-Пачатак». Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства інфармацыі не выносіла часопісу аніводнага папярэджання, выкліканага зместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для ліквідацыі выдання няма. Спыненне ж выхаду часопіса несумненна стане вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.

З павагай, (імя, прозвішча).

Таксама варта:

— накіраваць ліст у Дэпартамент фінансавых расследаванняў з просьбай разблакаваць рахунак «Arche-Пачатак» і даць часопісу магчымасць трапляць да чытача.

(Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 17. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, дырэктар Дэпартамента — Вярэмка Рыгор Іванавіч.)

— Звярнуцца да кіраўніцтва БТ з патрабаваннем спыніць бяздоказныя публічныя абвінавачанні на адрас часопіса і яго аўтараў (Адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9. Белтэлерадыёкампанія, старшыня — Давыдзька Генадзь Браніслававіч).

— Накіраваць ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта з выказваннем занепакоенасці сітуацыяй вакол «Arche-Пачатак» і заклікам паспрыяць захаванню часопіса. (Адрас: 220016, г. Мінск, вул. К. Маркса, 38.)

— Даслаць ліст падтрымкі ў саму рэдакцыю часопіса (Адрас: 220053, г. Мінск, вул. Нававіленская, 24-1А, пакой 2П.)

Абаронім сваё!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць