Улада

Рубель таньнее

Нацбанк другі тыдзень падвышае курс даляра ЗША ў адносінах да беларускага рубля на Беларускай валютна‑фондавай біржы. Гэта сьведчыць пра праблемы ў замежным гандлі, калі валюты прыбытак ад экспарту адстае ад валютных выдаткаў на імпарт тавараў

Нацбанк другі тыдзень падвышае курс даляра ЗША ў адносінах да рубля на Беларускай валютна‑фондавай біржы. Гэта сьведчыць пра праблемы ў замежным гандлі, калі валюты прыбытак ад экспарту адстае ад валютных выдаткаў на імпарт тавараў, паведамляе газэта «Белорусы и рынок».

Падвышэньне курсу даляру гаворыць пра сур’ёзныя намеры ўраду аслабіць нацыянальную валюту ў гэтым годзе, мяркуе эканамічны тыднёвік. Даляр падаражэў таксама і ў пунктах абмену валюты. Мінімальны кошт набыцьця і максымальны кошт продажу наяўных даляраў узрасьлі ў менскіх банках на два рублі. Попыт на даляры зьнізіўся ўдвая, аднак ўсё адно перавышае прапанову, тое самае назіраецца і ў выпадку з эўра і расейскім рублём. У сувязі з аслабленьнем даляру ў дачыненьні да гэтых валютаў, іх курсы датычна беларускага рубля на БВФБ узрасьлі на 0,66 ды 0,46% адпаведна.

Тым часам курс эўра амаль дасягнуў рэкорднага паказчыку сьнежня 2004 г., калі за адзін эўра даводзілася плаціць 2958 рублёў. Паводле курсу Нацбанку на заўтра, 25 красавіка, эўра каштуе 2909 рублёў. Пры гэтым попыт на эўра пакуль не істотны ў параўнаньні з далярам — 8‑9% ад усёй валюты, што набываюць у банках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць