Архіў

Сяргей Харэўскi. Пах зрэзаных кветак

№ 5 (102) 2 сакавіка 1998 г.

Пах зрэзаных кветак

 

У цiхую бязьветраную ноч па лiлёвых хвалях Лiгурыйскае затокi да Генуi падыйшоў карабель. Ягоныя ветразi, панiклыя ў бязвольнай жалобе, нiбы чорныя скрыдлы грэшных анёлаў сьцераглi сон Генiя. Ён пакiнуў гэты сьвет далёка ад бацькоўскага дому ля сiняе бухты. Нянавiсьць царквы i людзкая боязь не дазволiлi яму адразу спачыць у сваёй зямлi. Урэшце сябры таемна перанесьлi дубовую труну на сушу й схавалi яе ў лёхах замку. Мiнулi гады... Генiй знайшоў спакой, калi пра яго забылi. Зямля Генуi прыняла нарэшце Нiкола Паганiнi. А з часам тут паўстаў праўдзiвы ягоны алтар, дзе гучыць скрыпка, палаюць сьвечы i вецер разносiць пах зрэзаных кветак.

Быць прынятым роднай зямлёю — цi не найвялiкшае чалавечае жаданьне, з тых, што выходзяць за межы штодзённасьцi. Тут гiстарычная сьведамасьць выяўляецца не абстрактна, а лiтаральна. Нездарма людзi яшчэ пры жыцьцi думаюць пра розныя варыянты сьведчаньняў свайго йснаваньня пасьля. Што застанецца, а чаго не застанецца...

Бiлi званы. Шматтысячная людзкая плынь трыюмфавала. Свая зямля вiтала сваю дачку. У 1910 годзе да берага Дзьвiны зь бясконцага шляху прыплыла чароўная ладзьдзя — рака з мошчамi Сьвятое Эўфрасiньнi. Спачыла яна пры брамах нябеснага места ў Ерусалiме ў 1173 годзе, адкуль празь пяць гадоў даплыла да Кiева, але з доўгiх вандраваньняў вярнулася толькi напачатку нашага стагодзьдзя. Цi ня з гэтага цудоўнага здарэньня, што стала магутнай крынiцаю духовага адраджэньня краю, зачэрпнула i ўся беларушчына? Што магло быць наўзамен? Адсутнасьць сьвятынi? Пустая зямля...

Каму патрэбныя магiлы? Пэўна, што не таму, хто стварыў нас падобнымi да сябе i даў нам гэтую, а ня iншую зямлю. Для праўдзiвага хрысьцiянiна сам сабою спарахнелы шкiлет мала што значыць пасьля таго, як праз колькi дзён, тое, чаму ён служыў начыньнем, пакiдае наш сьвет назаўжды. Iншая трактоўка больш надаецца да фэтышызму. Памятаю, як пад час перапахаваньня братоў Луцкевiчаў у Вiльнi, на Росах, нехта абмовiўся, што вельмi ж хацелася мець тутака хоць бы па адной iх костачцы, ад Iвана з Польшчы i ад Антона зь Сiбiры... Але сымбалiчныя магiлы Луцкевiчаў i Францiшка Аляхновiча патрэбныя былi тым, хто хацеў прыносiць iм жывыя кветкi i жывы агонь сьвечак. Гэтак усё ў гэтым сьвеце набыло свой парадак — Беларусь, Вiльня, героi, кветкi i сьвечы. Наша зямля. Месца спрычыненьня. Азiраючы гэтыя старасьвецкiя могiлкi са славутае Лiтарацкае горкi, дзе пахаваны тузiн нашых герояў церазпалосна з палякамi i лiтоўцамi, дзе яшчэ не зацягнулiся пацiнай нашыя помнiкi на «несапраўдных» магiлах, я думаю, — «а што можа быць больш сапраўдным за гэты алтар памяцi? I што было б, каб iх ня было?»

Генiй, прызнаны цi адрынуты, па сьмерцi даруе нашчадкам усё. Але цi даруюць нам нашыя нашчадкi адсутнасьць нашага алтара Генiю, адсутнасьць ахвярнага агню сьвечаў i зрэзаных кветак?..

Сяргей Харэўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць