Архіў

Богусь Біятлянёнак. Нябесная «Мафія»

№ 9 (166), 28 лютага — 6 сакавіка 2000 г.


 

спорт

Нябесная «Мафія»

 

Два гады таму, пад час Алімпіяды ў Нагана, мужчынская індывідуальная гонка ў біятлёне была спыненая. Добрая частка ўдзельнікаў на момант прыняцьця таго рашэньня ўжо стартавала. Некаторыя нават даехалі да фінішу, сярод якіх быў і наш Аляксандар Папоў, сёньняшні галоўны трэнэр беларускай каманды. Ягоны час быў рэальнай заяўкай на алімпійскі мэдаль. Пасьля Аляксандар Рыгоравіч гучна абураўся з экрана тэлевізара, кажучы, што спаборніцтвы адмяніла міжнародная спартыўная мафія, якая, зь ягоных словаў, убачыўшы няўдалы старт «сваіх» спартоўцаў ды нечаканую ўдачу беларуса, вырашыла адмяніць гонку «з-за дрэнных умоваў надвор’я»...

...Учора, у нядзелю, на чэмпіянаце сьвету ў нарвэскім Халмэнколене адбылося тое, што змусіла нас успомніць пра «японскае біятлённае западло».

На першым этапе мужчынскай эстафэты Аляксей Айдараў прымусіў брудна вылаяцца ўсіх міжнародных мафіёзі, якія зьехаліся на закрыцьцё біятлённага «мундыялю». Адстраляўшыся, як з кулямёту, ды пранесшыся па лыжні, як камэта з маторчыкам, сапраўдны беларускі мужык сібірскага паходжаньня перадаў эстафэту самы першы, пакінуўшы далёка ззаду славутых немцаў. Аднак Пятро Івашка даў жахлівы для беларускай дружыны вынік — 5 штрафных колаў на другім этапе. Эстафэту Пятро перадаў сёмы, з адставаньнем ад лідэраў-немцаў на дзьве з паловай хвіліны. «Міжнародная мафія» ўжо пацірала рукі ў чаканьні ганьбы беларускай каманды, ды цешыцца ім было рана: на трасу выйшаў Вадзім Сашурын. У стральбе лежачы Вадзік ня даў ніводнага пудла. Аднак ці то нейкая сьвіньня зьбіла яму прыцэл на лыжні, але на «стойцы» беларус зарабіў-такі адзін penalty loop. Эстафэту ён перадаў, знаходзячыся на трэцяй пазыцыі з адставаньнем ад немцаў крыху больш за хвіліну...

...Алег Рыжанкоў, які бег за Беларусь на апошнім этапе, меў усе шанцы на мэдалі, аднак, мабыць, тоўстыя дзядзькі з рацыямі, цудоўна разумеючы, што перашкодзіць беларусу ўжо ня могуць, зрабілі выпрабаваны ў Нагана фінт — адмянілі гонку... «з-за дрэнных умоваў надвор’я». Яно то й праўда, на стадыён раптам сеў такі туман, што хоць на воўка ўзьлезь.

Вось так беларускія мэдалі ў эстафэце 27 лютага, як казаў вядомы герой суботняй перадачы спадара Казіяткі самі-знаеце-хто, «канулі ў лета».

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне10

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць