Архіў

Юрыс Окрыўс. Выбары наперадзе

№ 44 (201), 30 кастрычніка — 8 лістапада 2000 г.


 

Выбары наперадзе

Абраньне палаты прадстаўнікоў ня мае абсалютна ніякага значэньня

 

Як зазначыў адзін зь сяброў эўрапейскае парлямэнцкае тройкі Вольфганг Бэрэнт (Рада Эўропы), “калі не было ўмоваў для свабодных і справядлівых выбараў, дык вынікі выбараў ня могуць быць прызнаныя”. Палата № 2 будзе адыгрываць тую самую дэкаратыўную ролю, што й папярэдняя. Таму казаць пра нейкія ўрокі, што дала апазыцыі гэтая кампанія, проста немагчыма. Хіба што можна заўважыць, што “вэртыкаль” пакарала раскольнікаў: у сталіцы выбары афіцыйна адбыліся скрозь, акрамя трох акругаў, дзе балятаваліся лідэры апазыцыйных партыяў, якія ня бралі ўдзелу ў байкоце, - М.Статкевіч, С.Калякін ды С.Гайдукевіч. Затое выбары чамусьці адбыліся ў менскіх акругах, па якіх ішлі дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Вольга Абрамава й Уладзімер Навасяд. Першая вядомая тым, што ўзначальвае беларускі “Яблык”, які бясплённа ўдзельнічаў у леташніх выбарах у мясцовыя саветы, а другі запомніўся сваім рашэньнем адклікаць у лістападзе 1996 г. свой подпіс за імпічмэнт Лукашэнку, бо “вельмі ціснулі на бацькоў”. Відавочна, улады не настолькі дурныя, каб не пусьціць у дэкаратыўныя дэпутаты дэкаратыўную апазыцыю.

Усе грамадзяне Беларусі, што стала жывуць за мяжою ды ня вельмі часта ходзяць у амбасады, былі далучаныя да менскіх акругаў Калякіна й Навасяда. У Калякіна яўкі не было, у Навасяда яна чамусьці ёсьць. Зрэшты, у сваіх акругах Абрамава ды Навасяд толькі на другім месцы, як і экс-прэм’ер Вячаслаў Кебіч з 29% галасоў у Маладачанскай сельскай – ён саступае старшыні калгасу “Яхімоўшчына” сп.Бажку, які сабраў 45%. Праляцелі і цяперашнія дэпутаты С.Ліўшыц ды Ў.Ягораў. Цяжка казаць пра нармальных людзей у першай палаце, але гэтыя, здаецца, былі менавіта такімі. Са старых засталіся А.Малафееў, У.Канаплёў ды І.Пашкевіч. Кажуць, што менавіта яны будуць змагацца перад Лукашэнкам за сьпікерскае крэсла ў палаце.

У другі тур выйшаў адзіны лібэрал-дэмакрат А.Ваганаў, кіраўнік фірмы “Лада-ОМС”, што зьвязаная зь няўдалым фордаўскім заводам пад Менскам, але і ён адмовіўся падпарадкавацца рашэньню ЛДП зьняць усіх сваіх кандыдатаў ды выйшаў з партыі. Канкурэнтам Ваганава будзе Ю.Данькоў, чалавек з крымінальным мінулым, якое апісала “Белорусская газета”. Гэтае ж выданьне падкрэсьлівае, што толькі “Данькофф-клюб” з усіх менскіх установаў такога кшталту адмовіўся ад удзелу ў антынаркатычнай акцыі. Яшчэ адзін кандыдат “Данькофф-клюбу” выйшаў у другі тур у Старавіленскай акрузе, балятуючыся ад… КПБ. Яшчэ адна падобная кандыдатка балятуецца ў менскай Сухараўскай акрузе - В.Голубева з расейскага тэлеказыно “Што? Дзе? Калі?”

 

Тры канстытуцыі й тры парлямэнты

Беларусь цяпер мае 3 канстытуцыі: 1994 г., з рэфэрэндумнымі папраўкамі 1996 г. ды яшчэ іхная супольная частка, якую прызнаюць усе. Беларусь мае таксама 3 парлямэнты. Гэта Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ў двух варыянтах (вузкім апазыцыйным ды шырокім з дзьвюма сотнямі дэпутатаў, улучна з палатнымі, большасьць зь якіх не пераабралася ў палату № 2, але de jure засталася сябрамі ВС-13) і нацыянальны сход.

Якое тут можа быць выйсьце? Відаць, трэба карыстацца досьведам Балтыі. Абраныя яшчэ за СССР Вярхоўныя Саветы, нелегітымныя з пункту погляду даакупацыйных законаў, абвесьцілі дэклярацыі незалежнасьці ды аднавілі старыя канстытуцыі. Але ці зможа хоць адзін дэпутацкі корпус гэта зрабіць, няхай сабе ВС-13 у найбліжэйшай будучыні абяцалі прызнаваць адзіным законным беларускім парлямэнтам ЗША ды АБСЭ? Не. Гэта зробіць толькі новы прэзыдэнт.

 

У Беларусі будзе свой сцэнар

Аляксандар Лукашэнка мае рацыю, калі кажа, што тут Каштуніцы ня будзе. Але Лукашэнка прайграе прэзыдэнцкія выбары ў наступным годзе. Прычына - народ стаміўся, што засьведчылі й апошнія выбары ў палату. Ад занадта яскравых прэзыдэнтаў стамляюцца ня больш як праз 7 год іхнага панаваньня. Міхаіл Гарбачоў кіраваў зь вясны 1985 году да восені 1991-га, Барыс Ельцын - ад зімы 1992 году да зімы 1999-га. Абодва пачалі як усенародныя куміры, а скончылі як бездапаможныя балбатуны. Абодва сышлі нечакана паводле тактыкі, але чакана паводле стратэгіі. Беларусы ня вынятак, але маюць свае асаблівасьці.

Да таго ж Лукашэнку, як і Кебічу, у перадвыбарчай барацьбе будуць дапамагаць тыя ж Мясьніковіч і Замяталін з тымі самымі мэтадамі, тэхналёгіямі ды маральна нячыстымі мас-мэдыямі. Па-другое, як і Кебіч, ён шмат абяцаў, але народ не даруе шматгадовых пустых абяцанак на тле інфляцыі. Па-трэцяе, як і Кебіча, Шушкевіча ды Мілошавіча, яго зь лёгкасьцю сьпіша ў архіў Крэмль.

 

Што мае зрабіць новы прэзыдэнт?

Што мае зрабіць новы прэзыдэнт? Падпісаць усяго дзьве паперы: дэкрэт пра аднаўленьне дзеяньня Канстытуцыі 1994 г. ды ўказ пра прызначэньне выбараў у Вярхоўны Савет 14-га скліканьня.

Такая праграма здольная аб’яднаць усіх беларускіх апазыцыянэраў. Трэба ўжо зараз, да вылучэньня кандыдатаў, напісаць простыя ды агульназразумелыя пункты гэтае праграмы, сутнасьць якое - “змагаемся разам не за пасаду, а за парадак ды ўсе пасады”. Трэба, каб гэта быў прэтэндэнт, не скампрамэтаваны супрацоўніцтвам зь цяперашнім рэжымам. Каб ён быў чалавекам беларускае культуры. Каб на кастрычніцкіх выбарах ён выступаў за байкот. Каб меў характэрнае прозьвішча.

Галоўнае - ня спаць у шапку. А раптам датэрміновыя выбары?

Юрыс Окрыўс


Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць