Архіў

NATOўскі козыр

Беларускі экспарт у краіны Эўразьвязу за 11 месяцаў мінулага году вырас на 19,5%. ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА

Назіральнікі гавораць пра зьмену кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства як пра справу вырашаную. Яе трэба разглядаць у сьвятле задач, якія стаяць перад МЗС сёлета.

Беларускі экспарт у краіны Эўразьвязу за 11 месяцаў мінулага году вырас на 19,5%. ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
2003 г. будзе складаным для Лукашэнкі. «Касір Крамля» Раман Абрамовіч паўторыць спробу павялічыць свае актывы праз усталяваньне кантролю над «Нафтанам» і іншымі нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. Кіраўнікі «Газпрому» чакаюць ад афіцыйнага Менску згоды на прыватызацыю «Белтрансгазу» з удзелам расейскага капіталу: яны таксама разьлічваюць на кантрольны пакет акцыяў.

Ва ўмовах інтэнсіўнага ціску з боку Крамля Лукашэнка мае альтэрнатыву: пакласьці на стол усе козыры палітычнай гульні з Расеяй, якія ён мае, альбо саступіць Маскве вельмі важныя рычагі ўплыву, вельмі важныя палітычныя пазыцыі. Відавочна, што ён абярэ першае.

Прызначаны на пасаду міністра замежных спраў 27 лістапада 2000 г. Міхаіл Хвастоў выявіў сябе хутчэй змагаром з «шпіёнамі» з АБСЭ. Ягоны папярэднік, кадравы кадэбіст У.Латыпаў, быў значна больш дыпляматычным, гнуткім, ініцыятыўным. Гэта быў сапраўдны майстар палітычнай інтрыгі. Такая фігура цяпер трэба Лукашэнку.

Сам факт прызначэньня на пасаду міністра замежных спраў амбасадара Беларусі пры NATO Сяргея Мартынава станецца знакавым для Масквы. Пасьля чэрвеньскага ўльтыматуму Пуціна заявы Мартынава аб пэрспэктывах супрацоўніцтва Беларусі з NATO выклікалі пэўны рэзананс сярод расейскага істэблішмэнту. У сваёй палітыцы У.Пуцін адчувае дастаткова моцны ціск з боку групаў палітычнай эліты Расеі, прадстаўнікі якіх разважаюць у катэгорыях халоднай вайны. Афіцыйны Менск гэта добра ведае. Прызначэньне Мартынава ёсьць пэўнай прэвэнтыўнай акцыяй у адносінах да Крамля. У адказ на жорсткія патрабаваньні Масквы саступіць стратэгічныя аб’екты беларускай эканомікі Менск можа напоўніць пазбаўленыя канкрэтыкі чэрвеньскія заявы Мартынава пэўным зьместам.

Андрэй Ляховіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць