Архіў

Беларусы Латвіі маюць свайго мільянэра

Вячка Целеш: «Саўкі змагаюцца не за расейскія школы, а за расейскамоўныя»

Мастак Вячка Целеш у Беларусі вядомы найперш як аўтар кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках». У Латвіі ў яго іпастасяў больш: першы дырэктар беларускай школы ў Рызе, старшыня Аб’яднаньня мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», намесьнік старшыні Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак». Цяпер ён яшчэ кіруе беларускай дзіцячай мастацкай студыяй «Вясёлка». Карэспандэнт «НН» сустрэўся зь ім у Рызе.

Рыга — «маленькі Парыж»

«НН»: Колькі сёньня ў Латвіі беларусаў?

Вячка Целеш : Да 1990 г. было 120 тыс., гады два таму было 109 тыс. А цяпер яшчэ менш — каля 93 тыс.

«НН»: Зьяжджаюць ці пішуцца латышамі?

ВЦ : Зьяжджаюць, бо складана атрымаць працу бязь веданьня мовы: гэтае пакаленьне ня хоча вучыць мову, а безь яе не атрымаеш працы.

«НН»: У Рызе на вуліцах шмат расейскай мовы…

ВЦ : Рыга ў савецкі час была цалкам русіфікаваным горадам. Ва ўсёй Балтыі гэта самы прэстыжны, самы вялікі горад, з разьвітай эканомікай. Яго называюць маленькім Парыжам. Сюды ехала шмат людзей з усяго Саюзу, і ў Рызе была палова расейскамоўных. Цяпер у прыватных фірмах часта кіруюць расейскамоўныя. Калі нехта будзе супраць расейцаў выступаць — яго выганяць. І баяцца сказаць слова!

«НН»: З чаго ўзьнікла шумная праблема з расейскамоўнымі школамі? Колькі іх тут?

ВЦ : Расейскіх і латыскіх школ у савецкі час было палова на палову. Расейскамоўныя школы засталіся і ніяк ня хочуць пераходзіць на латыскую мову. У якой краіне знойдзеш такое, каб чужынцаў, якія прыехалі сюды, было больш, чым карэннага насельніцтва?!

«НН»: А беларускія дзеці ў латыскія школы ходзяць ці ў расейскія?

ВЦ: У Рызе беларусаў 34 тыс. (было 38 тыс. у савецкі час). Я сам займаўся заснаваньнем беларускай школы. Калі Латвія ў 1990 г. атрымала незалежнасьць, нацыянальныя меншасьці мелі магчымасьць арганізоўваць свае таварыствы і школы. Стварыліся і ўкраінская, і габрэйская, і літоўская, і эстонская школы. Беларусам было больш складана, бо ўсё залежыць ад Бацькаўшчыны. Тут шмат беларусаў, якія езь-дзяць туды і маюць кантакты з сваякамі. Калі ў Беларусі пачалося Адраджэньне, дык і тут было тое самае. Але афіцыйна беларуская школа была адкрытая толькі ў 94-м.

«НН»: Да таго была неафіцыйна?

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыў Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін28

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць