Архіў

З усёй краіны

Няма на іх Бога

У ноч на Радаўніцу ў Воршы была абрабавана царква Раства Хрыстовага ля чыгуначнага вакзалу. Зладзеі скралі грошы, крыжыкі ды іншае. Каштоўных абразоў ды багатага начыньня храм ня мае, бо напрыканцы 1990-х г. пад яго быў пераабсталяваны звычайны чыгуначны вагон. Дарэчы, зладзеі дзейнічалі досыць нахабна, бо якраз насупраць месьціцца аршанскі аддзел унутраных спраў на транспарце. А магчыма, хтосьці зь іх асабіста ведае або ў будучыні пазнаёміцца з настаяцелем храма айцом Аляксандрам (Харламавым), які ў Віцебскай япархіі апякуецца папраўча-працоўнымі калёніямі.

А вось служкі касьцёлу Сьвятога Язэпа церпяць гэтай вясной ад бамжоў ды алькаголікаў. Тыя крадуць гатунковыя тульпаны, якія растуць у двары храму, ды нясуць іх прадаваць на гарадзкі рынак. Летась ля касьцёлу праводзілі цеплатрасу, таму плот разабралі і пакуль не аднавілі.

Яўген Жарнасек, Ворша

Сяднёў на сцэне

На IX Віцебскім гарадзкім фэстывалі школьных тэатраў першае месца журы на чале з мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віталем Баркоўскім прысудзіла спэктаклю «Сустрэча зь мёртвым» паводле драматычнай паэмы Масея Сяднёва. Спэктакль паставіў вучань 11-й клясы наваполацкай школы №12 Сяргей Лысоў у школьным тэатры «Анёл». Гэта дэбют Сяргея як рэжысэра, які займаецца ў студыі полацкай філіі тэатру імя Якуба Коласа.

Васіль Кроква, Полацак

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?18

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла21

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?18

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць