Улада55

Лукашэнка ў Грузіі: Мне тут сказалі нечакана і ад душы: «Нарэшце мы вас дачакаліся»

З прэзідэнтам Грузіі, фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

Нікому сёння не дазволена і не пад сілу парушыць адзінства праваслаўных народаў. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Каталікосам-Патрыярхам усёй Грузіі, Архіепіскапам Мцхецкім і Тбіліскім, Мітрапалітам Піцундскім і Сухум-Абхазскім Іліёй II, паведамляе БелТА.

«Нашы народы заўсёды былі блізкія, і ваш боль, з якім вы сказалі аб цэласнасці, аб сваім народзе, нам блізкі», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы будзем рабіць усё, каб грузінскі народ як мага хутчэй перагарнуў старонкі нядаўняй гісторыі і забыў гэтыя дні. Сумна, што ў нас, у праваслаўных народаў, гэтыя старонкі з'явіліся», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што фундаментам любога супрацоўніцтва з'яўляецца эканоміка.

«І калі мы сёння маем тавараабарот ўсяго $65 млн - смешную лічбу, тавараабарот сярэдніх бізнесменаў, то за гэтыя два дні мы дасягнулі дамоўленасцей з вашымі прадпрымальнікамі на $200 млн, і пад канкрэтныя дамоўленасці заключаны кантракты», - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Мы селі за стол перагавораў і дамовіліся, што мы павінны дасягнуць на працягу бягучага і будучага года гэтага тавараабароту, і значыць, і дабрабыту двух народаў», - адзначыў ён.

«Вы мне сказалі толькі што сам-насам нечакана і ад душы: «Нарэшце мы вас дачакаліся».

Дзякуй вам за тое, што вы чакалі не прэзідэнта Лукашэнку, а прадстаўніка беларускага народа — самага добрага, можна сказаць, святога народа, міралюбнага, маючага самыя высокія добрыя пачуцці да братоў-грузін», - падкрэсліў ён.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць