Грамадства33

Ведамства Макея ўспомніла пра дзяцей і мараль

Міністэрства замежных спраў Беларусі адказала МЗС Літвы адносна прапановы ўзгаднення спісаў на аздараўленне беларусаў у санаторыі «Беларусь» у літоўскіх Друскеніках з Офісам Святланы Ціханоўскай. 

Беларускае МЗС заклікала літоўскі бок «перагледзець сваю адыёзную і абсалютна непрымальную ініцыятыву».

«Расцэньваем гэтую выхадку літоўскага знешнепалітычнага ведамства як поўнае растаптанне ўсіх нормаў цывілізаваных зносін, ператварэнне ў фарс сістэмы дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ведамства Уладзіміра Макея, літоўскае МЗС «выдатна ведае», што ў асноўным у санаторый «Беларусь» у Друскенікі едуць аздараўляцца дзеці. «Спроба Вільні адкрыта спекуляваць на здароўі беларускіх дзяцей знаходзіцца за межамі чалавечай маралі», — падкрэсліваюць у МЗС.

Таму беларускае МЗС заклікала літоўскіх калегаў перагледзець»сваю адыёзную і абсалютна непрымальную ініцыятыву», каб «не было сорамна не толькі перад беларускімі, але і сваімі дзецьмі».

Чытайце таксама:

МЗС Літвы: Лячыць беларусаў у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках можна па ўхваленні офіса Ціханоўскай

Каментары3

  • Паляшук
    20.10.2022
    Хіба літувісы супраць аздараўлення дзяцей? Хай туды паедзе, напрыклад, Паўлінка Лосік - гэта было б у вышэйшай ступені маральна.
    Чарговы акт прызнання АПК і Ціханоўскай урадам Літувы хвалюе вышыватніка Макея больш, чым нейкія дзеці. Ударылі ў балючае месца, пажадана на гэтым не спыняцца.
  • Valadzimir
    20.10.2022
    Вабшчэта ў каментары МЗС РБ напісана не "Вільня" а "Вильнюс"
    Нагадаю рэдакцыі "НН", што Вільня - гэта сталіца былой славянскай дзяржавы ВКЛ, а сталіца цяперашняй "балцкай" Рэспублікі Ліетува - Вильнюс.
  • гоб блін
    20.10.2022
    Пагоны ня ціснуць, нагадчык? :) Бачу, што чэрап дакладна. Ды й зубы, верагодна)

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць