Архіў

Адам Глёбус

2005. Зюганаў і незалежнасьць

Сталіца прыбралася ў сьвяточныя агні. Праспэкт Незалежнасьці зіхаціць мірыядамі рознакаляровых лямпачак і шкельцаў. Куды ні зірні, паўсюль «незалежнасьць» і «незалежнасьць». Нават у вітрынах бутыку «Бронкс» побач з постмадэрнісцкімі скульптурамі вісяць плякаты з заклікамі сьвяткаваць 3 ліпеня Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусі. Разглядаючы вітрыну, падумаў: «Прапаганда сьвята Незалежнасьці набыла ў Беларусі амэрыканскую форму. Мясцовыя мастакі-прапагандысты вельмі хутка з савецкіх перакінуліся ў амэрыканскіх, а трэба было б выкарыстоўваць эўрапейскія стандарты, яны больш сьціплыя, але ня менш дзейсныя. У савецка-амэрыканскай прапагандзе зашмат чыста зьнешніх эфэктаў». Не пасьпеў я скончыць свае развагі, як, адварочваючыся ад вітрыны, ледзь не наляцеў на Зюганава. Галоўны расейскі камуніст шлэпаў проста на мяне. У сталічна-сьвяточным зіхаценьні Зюганаў глядзеўся блякла. Ня так і даўно, гадоў якіх трыццаць таму, партыя расейскіх камуністаў кіравала большай паловаю сьвету, а цяпер яе кіраўнік сьціпла тэпае па незалежным Менску ў 11 вечара, сярод вясёлай і абыякавай да палітыкі беларускай моладзі. Выпадковая сустрэча зь Зюганавым мяне пацешыла яшчэ і тым, што галоўны расейскі камуняка ростам меншы за мяне. Лісьлівае тэлебачаньне (тэлебачаньне скрозь лісьлівае, тэлебачаньне — форма лісьлівасьці) навучылася рабіць з розных атопкаў вялікіх людзей, а ў рэальнасьці яны зусім невялікія і няяркія. Прынамсі, даволі бляклую асобу Генадзя Зюганава я ўбачыў на менскім праспэкце Незалежнасьці, каля бутыку «Бронкс».

1.07.2005, 12:45

∎

1971. Камісарава і Эрмітаж

Мастацтвавед Кіра Камісарава працавала навуковым супрацоўнікам у Эрмітажы, таму, зрабіўшы ласку, прапанавала мне наведаць музэй у выходны дзень, калі можна паглядзець музэй у цішыні і спакоі. Ні турыстаў, ні наглядальнікаў. Бязьлюдныя залі, поўныя мастацтва. Леанарда, Рафаэль, Рэмбрант… Раптам Камісарава заварочвае ў анфіляды з царска-расейскім барахлом. «Чамусьці ніхто ня любіць хадзіць да рускіх экспанатаў», — абураецца Кіра Камісарава, стоячы каля васковай маскі Пятра Першага. «І я не люблю…» — «Чаму?» — «Пётар Першы сына свайго забіў…» Моўчкі мы вярнуліся ў залі з жывапісам. Кіра Юр’еўна чамусьці пакрыўдзілася.

1.07.2005, 12:07

∎

1974. Міхайлоўскі і «двоечка»

Выкладчык фізкультуры Міхайлоўскі любіў паўтараць «пастаўлю двоечку». Так ён заклікаў навучэнцаў да дысцыпліны. «Двоечак» Міхайлоўскі нікому ня ставіў, дабрадушны быў чалавек. Навучэнцы ставіліся да Міхайлоўскага добразычліва. Яны нават не заўважалі, што «паставіць двоечку» выкладчык абяцаў толькі гарэзьлівым навучэнкам. Міхайлоўскі быў у тым паважаным перадпэнсійным веку, калі з усіх варыянтаў нешта там некаму паставіць выбіраецца і ставіцца бутэлька зь віном.

26.06.2005, 12:43

∎

Каментары

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію28

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць