Эканоміка2323

Які гіпермаркет самы танны і самы дарагі? Ад «Еўраопта» да «Бігза» — рэйтынг

Мінчукі маюць багаты выбар, дзе закупляцца прадуктамі на тыдзень. На канец 2012 года ў Мінску працавалі 13 гіпермаркетаў пад сямю брэндамі — чатыры «Гіпа», тры «Прасторы», дзве «Кароны», адзін «Еўраопт», «Суседзі», «Бігз» і «Бімарт». Калі вялікая крама знаходзіцца пад бокам, пытанне, куды ехаць, не паўстае.

У адваротным выпадку прыгледзьцеся да нашага спіса. Мы склалі рэйтынг крамаў — ад тых, хто найбольш клапоціцца пра грошы сваіх кліентаў, да тых, хто, наадварот, падымае гандлёвую нацэнку ўсё вышэй.

Наша даследаванне не прэтэндуе на навуковасць, але атрымалася паказальным. Як мы лічылі? «Наша Ніва» абрала адвольныя 18 запатрабаваных тавараў — і прадуктаў, і прамтавараў. Зусім танныя тавары, напрыклад, хлеб ці малако, мы не разглядалі — розніца ў іх цане будзе мінімальнай. Тое ж датычыць цукру і гарэлкі, дзе цэны рэгулююцца дзяржавай.

Такім чынам, у нашым прадуктовым кошыку вараная каўбаса найвышэйшага гатунку, філе фарэлі, бляшанка салодкай кукурузы, шакаладка, а таксама мандарыны і хурма.
З прадукцыі ўласнай вытворчасці гіпермаркета набудзем свіны фарш, катлеты па-кіеўску і сушы. Піць будзем каву, нектар, піва і элітны віскі. Нарэшце, у непрадуктовым спісе — модны жаночы часопіс, мяккая цацка, станок для галення, пральны парашок і ахалоджвальная вадкасць для аўтамабіля.

Мы перапісалі цэннікі ў кожным з гіпермаркетаў. Крама, у якой тавар быў самым танным, атрымлівала 10 балаў, самым дарагім — 1 бал.
Прамежкавыя балы налічваліся прапарцыйна розніцы ў цане. Калі тавару ў краме не было, што ж, ставілі сярэднія пяць балаў.

Пераможца бачны адразу — гэта «Еўраопт». Палову з прадстаўленых у нашым спісе тавараў найвыгадней набываць менавіта ў гэтым гіпердыскаўнтары.
Цэны ў астатніх крамах сеткі могуць быць трохі вышэйшымі, але літаральна на 100-200 рублёў. Асартымент у «Еўраопце» не надта шырокі, але танныя аналагі знайсці заўсёды можна.

«Прастор» Юрыя Чыжа замацаваўся на другім месцы, але па цэнах на прамысловыя тавары мае ўпэўненае лідарства. Што здзівіла, дык гэта адсутнасць у продажы нектараў «Сочны» — самых папулярных у краіне. Відаць, не сышліся характарамі…

«Гіпа» вылучаецца таннай імпартаванай рыбай і недарагой кулінарыяй уласнага вырабу.

Самы загадкавы і невядомы сталічны гіпермаркет — «Бі-март». Ён знаходзіцца на Мінскай кальцавой дарозе каля Уручча, на месцы будаўнічай крамы «Дэкорум». Дабрацца да яго грамадскім транспартам немагчыма, сустрэць у апусцелай гандлёвай зале іншых пакупнікоў таксама складана… Выбар прамысловых тавараў небагаты. Разынка крамы — магчымасць патэлефанаваць загадзя і папрасіць скласці для цябе вазок патрэбных прадуктаў. Пасля дастаткова заскочыць у краму і забраць іх.

«Суседзі» — сетка крамаў, якая адкрыла свой гіпермаркет апошняй. Нязручнае транспартнае злучэнне з жылымі раёнамі робіць яго арыентаваным на жыхароў Даўгінаўскага тракта, Навінак і Цнянкі. Цэны ж — сярэднія па горадзе.

Самыя дарагія мінскія гіпермаркеты — «Карона» і «Бігз», прычым з вялікім адрывам ад канкурэнтаў.
У апраўданне «Кароны» можна адзначыць дармовыя пакеты, якія выдаюцца пакупнікам, доўгі час працы — ажно да 2-й ночы — і размяшчэнне ў цэнтры горада. А вось пазіцыі «Бігза» моцна падкасіла дарагая кулінарыя, па некаторых пазіцыях удвая даражэйшая за астатнія.

Усе гіпермаркеты Беларусі

«Еўраопт» (ААТ «Еўрагандаль») — 6 гіпермаркетаў (Мінск, Бабруйск, Брэст, Віцебск, Гомель, Жлобін). Уласнікі — Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька. Доля абароту сеткі ў рознічным гандлі Беларусі — 7,8%.

«Гіпа» (ІП «Белвілесдэн»)– 6 гіпермаркетаў (Мінск, Гомель, Магілёў). Уласнік — Алег Бараноўскі. Доля абароту сеткі — 1,7%.

«Карона» (ТАА «Тытунь­Інвест») — 5 гіпермаркетаў (Мінск, Бабруйск, Брэст, Віцебск). Уласнікі — Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч. Доля абароту сеткі — 2,3%.

«Прастор» (СЗАТ «Прастор¬Маркет») — 3 гіпермаркеты (Мінск). Уласнік — Юрый Чыж. Доля абароту сеткі — 1,6%.

«Суседзі» (СТАА «Лібрэтык») — 1 гіпермаркет (Мінск). Уласнік — Алма Яўнцэмене. Доля абароту сеткі — 1,3%.

«Бігз» (СТАА «Баніяр») — 1 гіпермаркет (Мінск).

«Бі-март» (СТАА Талмі¬Бел») — 1 гіпермаркет (Мінск).

«Алмі» — 1 гіпермаркет (Гродна). Уласнік — Аляксандр Зарыбка. Доля абароту сеткі — 1,4%.

«Грын» (група кампаній Рапа) — 1 гіпермаркет (Салігорск).

Што такое гіпермаркет?

У беларускіх дзяржаўных стандартах адсутнічае азначэнне «гіпермаркет». А вось у суседняй Расіі ёсць дакладная фармулёўка: гандлёвы аб’ект плошчай ад 4 тысяч квадратных метраў, шырокім асартыментам і зонай абслугоўвання.

Задорага ці затанна?

Пакуль пакупнікі наракаюць на высокія цэны ў гіпермаркетах, прадпрымальнікі, наадварот, абураюцца заніжанымі цэнамі і несумленнай канкурэнцыяй. Вялікія сеткі патрабуюць у пастаўшчыкоў зніжку 30-40%, чаго не могуць сабе дазволіць астатнія ўдзельнікі рынку. Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальнікаў патрабуе прыняць закон «Аб гіпермаркетах», у якім рэгламентаваць правілы гандлю.

Каментары23

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным2

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска12

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным2

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць