Грамадства22

Экс-дырэктарка «Камволя» працуе галоўным інжынерам прадпрыемства

Былы гендырэктар мінскага ААТ «Камволь» Святлана Стрыжак працуе на пасадзе галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства.

Пасады гендырэктара Стрыжак пазбавілася пасля наведвання «Камволя» Аляксандрам Лукашэнкам 17 снежня. Кіраўнік дзяржавы абурыўся сітуацыяй на прадпрыемстве і даручыў звольніць гендырэктара «Камволя», кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Генадзя Вырко і яго намесніка Андрэя Мытніка, які ўзначальваў ААТ «Камволь» да Святланы Стрыжак.

Лукашэнка таксама распарадзіўся прызначыць гендырэктарам ААТ галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства Віктара Гаўрыленку. Звяртаючыся да Гаўрыленкі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта яго шанс аднавіць прадпрыемства. «Не зробіш — пасаджу! Прабач, што я так кажу, але выбару няма. Але я не хачу, каб ты сядзеў. Ты мне патрэбны тут як дырэктар, і ты павінен зрабіць гэтае прадпрыемства, павінен па-гаспадарску разабрацца, як будзе ісці мадэрнізацыя», — сказаў Лукашэнка.

Спроба ўдакладніць падрабязнасці, звязаныя з прызначэннем Святланы Стрыжак галоўным інжынерам ААТ «Камволь», поспеху не мела
— ад якіх-небудзь каментарыяў яна адмовілася.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»14

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію8

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд5

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць