Афіша55

Арлоў, Глобус, Някляеў і замежнікі на фестывалі памяці Стральцова

З’явілася праграма фестываля «Вершы на асфальце»

14-16 лютага ў Мінску пройдзе вялікі паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”, ён жа фестываль памяці Міхася Стральцова. Ужо загаддзя можна сказаць, што фэст стане адной з самых яскравых літаратурных падзеяў года.

Праграма “Вершаў на асфальце” выглядае так.

14 лютага 2013

18.30 – адкрыццё фестываля: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Ігар Коцюх (Эстонія), Барыс Пятровіч, Данатас Пятрошус (Літва), Алесь Разанаў.

Андрусь Такінданг і гурт “Recha” (Рэха).

19.30 – “Слэм Святога Валянціна”: Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Сяргей Бірукоў (Расія-Германія), Вольга Гронская, Віктар Жыбуль, Кацярына Зыкава, Аня Кампман (Германія), Павел Капанскі, Інга-Ліна Ліндквіст (Швецыя), Сярж Мядзведзеў, Алесь Плотка, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Арцём Паляжака (Украіна), Дзмітрый Строцаў, Павел Свярдлоў, Андра Тээдэ (Эстонія), Цімур Хоміч, Юля Цімафеева, Воля Чайкоўская. Вядоўца Андрэй Хадановіч.

15 лютага 2013

17.00 – лекцыя “Лёс і апавяданне: аўтабіяграфічная проза”: Інга-Ліна Ліндквіст.

18.30 – паэтычныя чытанні: Валянціна Аксак, Сяргей Бірукоў, Кацярына Глухоўская, Анатоль Івашчанка, Ігар Коцюх, Уладзімер Някляеў, Арцём Паляжака, Данатас Пятрошус, Віталь Рыжкоў, Павел Свярдлоў, Міхась Скобла, Дзмітрый Строцаў, Андра Тээдэ. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

20.00 – канцэрт Яўгена Барышнікава.

20.30 – прэзентацыя паэтычнай серыі “Кнігарня пісьменніка”: Ірына Багдановіч, Анатоль Брусевіч (Горадня), Леанід Галубовіч, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк. Мадэратар Барыс Пятровіч.

16 лютага

15.00 – Аня Кампман (Германія). Мадэратар Марыя Мартысевіч.

16.00 – узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка: Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Ігар Канановіч, Уладлена Малашчанка, Наталля Рак, Наталля Рудак, Воля Чайкоўская, Нупрэй Бухановіч, Ехе́ Кім Урґ.

17.00 – “Птушкі лёгкіх паводзінаў”. Прэзентацыя зборніка пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша: Юлія Аляксеенка, Маргарыта Аляшкевіч, Алеся Башарымава, Ася Волкава, Павел Капанскі, Марыя Лапо, Уладзь Лянкевіч, Ганна Мананкова, Віялета Пачкоўская, Марыя Пушкіна, Антон Рудак, Ганна Янкута. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

18.30 – канцэрт гурта Tonqixod (Тонкіход).

19.00 – прэзентацыя кніжнай серыі “Пункт адліку”: Кірыл Дубоўскі, Кацярына Зыкава, Наста Манцэвіч, Андрэй Пакроўскі, Віялета Пачкоўская, Анка Упала. Мадэратар Павел Анціпаў.

20.00 – паэтычныя чытанні: Ганна Аўчыннікава, Андрэй Адамовіч, Кірыла Анохін, Уладзімер Арлоў, Міхась Баярын, Вольга Гапеева, Вольга Гронская, Ярына Дашына (Берасце), Уладзімер Лобач (Полацак), Тацяна Нядбай (Варшава), Юрась Пацюпа, Таццяна Сівец, Лера Сом (Полацак). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Усе імпрэзы адбудуцца ў канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул.Харужай, 25/3, 5 паверх).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі9

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі9

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць