Культура33

Пра літаратуру — з турмы: новая кніга Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай».

Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі задумаў выдаць да свайго 50-годдзя, 25 верасня 2012. Загадзя пачаў збіраць тэксты, аднак у жніўні 2011 быў арыштаваны.
Юбілей праваабаронца сустрэў у турме: кіраўніка «Вясны» асудзілі на 4,5 года зняволення. Міжнародныя арганізацыі прызналі гэты прысуд палітычным.

Маладзейшыя мо і не чулі, што да таго, як у Беларусі з’явілася пільная патрэба ў абароне правоў чалавека, сённяшні палітвязень, беларускі кандыдат на Нобелеўскую прэмію міру займаўся літаратурнымі даследаваннямі, быў дырэктарам Музея Багдановіча... Кніга Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай», прысвечаная постацям і творам беларускай літаратуры, нядаўна была надрукаваная ў Вільні.

Адкрываюць кнігу свежыя артыкулы. Першы з іх, «Пра беларускую турэмную літаратуру», быў перасланы ў сямі лістах з Бабруйскай калоніі. Бяляцкі аналізуе зборнік Уладзіміра Някляева «Лісты да Волі» з паэмай «Турма», параўноўваючы яго паэзію з Купалавай.

«Някляеў-палітык не знішчыў Някляева-паэта», — адзначае Бяляцкі. А зборнік «Амеріканскіх стіхов» Аляксандра Фядуты і кніга Васілія Гросмана, прачытаныя ў турме, навялі на думкі, «наколькі ўсё ж розная чалавечая істота» ў памежнай сітуацыі, кшталту турмы, ва ўмовах экзістэнцыйнага выбару. Там, дзе адны бачаць «жахі КДБ», іншыя — веліч чалавечага духу і магчымасць выбару нават у безнадзейнай сітуацыі. «Калі раней платай за захаванне чалавечай годнасці часта было само жыццё, то цяпер кошт непараўнальна меншы, але ўсё ж такі вельмі істотны: кар’ера, дабрабыт, матэрыяльныя выгоды, сямейны спакой... І як вытрымаць?»
Бяляцкі прапануе мець арыенцірам творы Быкава і Гросмана, Геніюш і Шаламава.

Кніга «Апошні рэйс» Хвядоса Шынклера, адна з нешматлікіх беларускіх кніг з бібліятэкі Жодзінскай турмы №8, стала для аўтара нагодай скласці нарыс пра гэтага забытага пісьменніка 1920—1940-х. Паказаць праз лёс інтэлігента гісторыю запрыгоньвання літаратуры, маральнага, а пасля і фізічнага знішчэння асобы ў сталінскія часы.

Яшчэ адно турэмнае эсэ, складзенае ў Бабруйску, прысвечанае даўняму сябру, паэту і праваабаронцу Сержуку Сысу. Пачаўшы ад адзінай пакуль кнігі паэта «Стрэмка», Бяляцкі расказвае гісторыю трыццацігадовага сяброўства, дзе досыць і смешнага, і трагічнага.

Рэшта твораў, змешчаных пад вокладкай з Пегасам, друкаваліся раней у «Дзеяслове», «ЛіМе», «Беларусі», «Маладосці»...
З сабраных ра-зам тэкстаў розных гадоў складаецца цэласны літаратурны канон: Купала і Юхнавец, Арсеннева і Аляхновіч, Каганец і Золак, Адамовіч і Глобус.

Зрэдагавала кнігу пісьменніца і даўняя супрацоўніца Музея Багдановіча і «Вясны» Паліна Сцепаненка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць