Здарэнні3737

Спектакль у Гродзенскім драмтэатры спынілі з-за шумных школьнікаў

Учора, 10 красавіка, у Гродзенскім абласным драмтэатры акцёры недайгралі да канца спектакль.

Пра гэта распавялі абураныя педагогі, якія звярнуліся са скаргамі ў рэдакцыю. Паводле іх словаў, у зале быў аншлаг — школьнікі розных узростаў (ад 5 да 9 класа) прыйшлі, каб паглядзець камедыю-фарс «Бывайце здаровы» па п’есе П’ера Шэно.

Але замест таго каб далучыцца да прыгожага, ім паказалі на дзверы. Другое аддзяленне было адменена нібыта з-за непаважлівага стаўлення да акцёраў, якiя былi занятыя ў пастаноўцы.

У кожнага свая праўда

— Я абураная! Мне сорамна перад дзецьмі. У зале было каля 600 дзяцей са школ і гімназій. Як растлумачыць рабятам, што адбылося, — здзіўляецца настаўнік расійскай мовы і літаратуры Галіна.

Паводле яе слоў, на балконе некаторыя юныя гледачы паводзілі сябе непрыгожа, але сцвярджаць, што немагчыма было дайграць спектакль, яна не бярэцца.

— Я таксама выходжу як на сцэну кожны ўрок, але не дазваляю сабе такога! За 28 гадоў маёй педагагічнай практыкі такога яшчэ не было, — дадае настаўнік.

У тэатра свой пункт гледжання на тое, што адбылося. Актрыса Аксана Машанкова, задзейнічаная ва ўчорашняй пастаноўцы распавяла, што за час яе працы ў тэатры больш пахабныя адносіны гледачоў да акцёраў яна не бачыла:

— Дзеці крычэлі, свісталі, смяяліся, асноўная маса размаўляла ўголас, елі чыпсы, пускалі самалёцікі, а па зале каталіся пустыя бутэлькі!
Тэатр — гэта не кінасеанс, дзе можна весці сябе развязна, — не хавае эмоцый акторка.

Па словах адміністрацыі, пастаноўка была спынена не адразу, а толькі пасля антракту, падчас якога педагогаў і юных гледачоў папярэдзілі аб магчымай развязцы, калі паводзіны не зменіцца.

Вяртаць хочуць гледачоў, а не грошы

— Квіток кожнаму дзіцяці абышоўся ў 20 тысяч, там былі і па некалькі дзяцей з малазабяспечаных або шматдзетных сем’яў. Што мне сёння сказаць бацькам? Буду кампенсаваць шкоду «дзясяткамі», — разважае Галіна.

Мы падлічылі, калі ў зале было 600 школьнікаў, то прыбытак тэатра за ўчорашнюю пастаноўку павінен быў скласці 12 млн рублёў.

Па словах дырэктара тэатра Ігара Гедзіча, грошы школьнікам кампенсаваць не будуць.

— А хто кампенсуе маім акцёрам шкоду за грэбаванне іх гульнёй? — апеляваў ён.

Але ўсё ж прапанаваў кампрамісны варыянт:

— Мы гатовыя бачыць гэтыя школы ў сябе ў гасцях яшчэ раз, — рэзюмаваў суразмоўца.

Каментары37

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць