Свет1717

Сербія і Косава дасягнулі гістарычнага пагаднення

Сербія і Косава дасягнулі пры пасярэдніцтве Еўрапейскага саюза пагаднення аб нармалізацыі адносін.

Косава ў аднабаковым парадку абвясціла сябе незалежнай дзяржавай у 2008 г. Многія краіны прызналі яе ў такой якасці, але Сербія дагэтуль адмаўляецца зрабіць гэта.

Па ўмовах дамоўленасці аб уступленні Сербіі ў ЕС, Бялград павінен усталяваць нармальныя адносіны з усімі балканскімі краінамі.

У абмен на гэта косаўскія ўлады могуць прызнаць аўтаномію сербскага насельніцтва ў Косаўска-Мітравіцкай акрузе.

Цяперашняе пагадненне было дасягнута ў выніку напружаных перамоваў, якія вяліся ў апошнія месяцы, паміж прэм’ер-міністрам Сербіі Івіцай Дакічам і прэм’ер-міністрам Косава Хашымам Тачы ў Брусэлі.

Назіральнікі зазначаюць, што Сербія, хутчэй за ўсё, пагадзілася прызнаць права Прышціны на кіраванне паўночнай часткай Косава, дзе сербы складаюць большасць. У адказ Косава пагадзілася на даванне сербам аўтаноміі.

Гэта пагадненне адкрывае дарогу для пачатку перамоў аб уступленні Сербіі ў Еўрапейскі саюз.

«Перамовы завершаны. Тэкст пагаднення завізіраваны абодвума прэм’ер-міністрамі», — заявіла Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы, якая была пасярэднікам на перамовах.

У пачатку красавіка Сербія адхіліла праект гэтага пагаднення, заявіўшы, што яго ўмовы не гарантуюць поўнай бяспекі і абароны правоў чалавека косаўскім сербам.

Напружанасць у адносінах паміж албанскім насельніцтвам Косава і этнічнымі сербамі, якія пражываюць у рэспубліцы, не раз у апошнія гады прыводзіла да выбухаў гвалту, асабліва ў памежных раёнах на поўначы Косава.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам29

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам29

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць