Расцяжкі ў цэнтры Мінска ў гонар Вінаградава, які сядзіць на сутках — фотафакт
28 красавіка невядомыя маладыя людзі правялі акцыю салідарнасці з лідарам моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўлам Вінаградавым.
На чыгуначным мосце па праспекце Дзяржынскага і на плоце Батанічнага саду былі вывешаныя дзве расцяжкі «Свабоду Вінаградаву!» і нацыянальныя сцягі.
Акцыі прайшлі паспяхова, ніхто не быў затрыманы, расцяжкі правіселі каля дзвюх гадзін.Нагадаем, што Павел адбывае 12 сутак на Акрэсціна за акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча. Ён вывесіў на станцыі метро «Няміга» 21 красавіка вялікі партрэт палітвязня і бел-чырвона-белы сцяг.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары