Меркаванні55

Праклятыя паэты

Далі пачытаць стары нумар «Калосься» (1‑2006). Ужо больш за месяц мінула, а ўсё круцяцца ў галаве думкі ад прачытанага. Як надакучлівыя мухі. А мо — восы? Нумар прысьвечаны трагічным лёсам паэтаў — Сыс, Купрэеў, Гадулька, Рубін. Усе яны заўчасна пайшлі з жыцьця — хто сьпіўся, хто наклаў на сябе рукі

Далі пачытаць стары нумар «Калосься» (1‑2006). Ужо больш за месяц мінула, а ўсё круцяцца ў галаве думкі ад прачытанага. Як надакучлівыя мухі. А мо — восы?

Нумар прысьвечаны трагічным лёсам паэтаў — Сыс, Купрэеў, Гадулька, Рубін. Усе яны заўчасна пайшлі з жыцьця — хто сьпіўся, хто наклаў на сябе рукі… (Усе, бо хоць Мікола Купрэеў фармальна пражыў досыць доўга — але ці было гэтае існаваньне жыцьцём?)

Пытаньне, якое мучыла пушкінскага Сальеры — чаму высокі дар Нябёсаў дастаецца слабым і нікчэмным людзям? А няхай бы гэта была ўзнагарода за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны! А то — вершы будуць «праходзіць» у школе, а вось біяграфіі аўтараў, як прыклад «делать жизнь с кого» — не.

Варлам Шаламаў, прачытаўшы «Адзін дзень Івана Дзянісавіча», быў абураны: што гэта за лягер такі, дзе ўсе мелі лыжкі? У нашым баланду пілі цераз край! Чаму ходзіць кот? У нашым даўно б зьелі… і гэтак далей. «Зьявіўся яшчэ адзін «лакіроўшчык рэчаіснасьці» — рабіў выснову Шаламаў.

І вось гэтыя людзі, што прайшлі зямное пекла, непараўнальнае з дантаўскім, — не зламаліся. Ні Шаламаў, ні Салжаніцын, ані нашы Ларыса Геніюш ці Лявон Луцкевіч. Дык што ж за беды такія, якія пакуты сагнулі нашых паэтаў у барані рог? Ніводзін не зазнаў турэмных нараў, проч выцьвярэзьніка. Ніхто ня быў скалечаны, ня страціў зрок, не аглух…

«… калі Сыс атрымаў кватэру», — не зарабляючы і не пазычаючы грошы, не беручы крэдыту — атрымаў, як кветку ў дзень народзін. Купрэеў — таксама. Не ў карцэры‑адзіночцы пісалі вершы, а ў аднапакаёўцы з ваннаю й цёплым клязэтам. Во які зьдзек рэжыму!

Купрэеў, праўда, перажыў сапраўдную трагедыю — Дзяржаўнай прэміі не далі. Як жа тут ня сьпіцца з гора…

І ўсё роўна — калі чалавек губіць сябе, гэта заўсёды драма. Якім бы гэты чалавек ні быў.

Часта цытуюць Пушкіна — як той абураўся, што публіка любіць смакаваць жыцьцяпісы творцаў — маўляў, «он так же мал и мерзок, как мы!». Не, «мал и мерзок — но не так, как вы!» — пярэчыць паэт.

У тым і бяда, што — так. Бомж‑паэт сьмярдзіць гэтаксама, як любы іншы. Ці пакрыўдзіць цябе паэт, ці бухгалтар — усё роўна баліць. Толькі крыўда з боку паэта — горшая, бо ад яго чакаеш «разумнага, добрага, вечнага».

Бачыў у кнігарні таўстую кнігу — «Таркоўскі і я». Нейкая дама сабрала пад адной вокладкай усе рахункі вялікаму рэжысэру. Бо на вокладку вынесена тэза: няпраўда, што «гений и злодейство» несумяшчальныя.

Кнігу я не чытаў, але думаю, што там напісана праўда. (Дарэчы, гэтыя як жа часта цытаваныя словы Пушкіна — не ягоная асабістая думка. Яны ўкладзены ў вусны Моцарта, каб падкрэсьліць яго наіўнасьць.)

Так бы хацелася, каб творцы нашых любімых вершаў і фільмаў былі белымі й пушыстымі, так хацелася б любіць аўтараў — як людзей. А яны найчасьцей злыя, калючыя й кепска пахнуць.

Леў Талстой тлумачыў гэта так — мастак бярэ зь сябе ўсё лепшае і ўкладвае ў свае творы, таму яны «прекрасны, а жизнь его дурна».

Мастак — і такі, і не такі як усе. Як і ў кожным, у ім гнязьдзіцца цэлы зьвярынец — ня толькі белыя рахманыя галубкі, але й брудныя гіены. І не заўсёды ён мае ўладу над імі.

Але прыгажосьць прыходзіць на гэты сьвет празь яго.

І ня ў нашай моцы накіроўваць яе шляхі.

Быў бы творца зь «іншага цеста» — як бы ён перадаў і выказаў тое, што робіцца з намі? Калі б не спазнаў усё на ўласнай скуры — гора і радасьць, грэх і раскаяньне?

Творца ня можа пражыць жыцьцё, не пакрыўдзіўшы нікога. Многіх ён зьневажае самім фактам свайго існаваньня. Тым, што пастаянна рвецца на волю — нават ад тых, хто яго ўсім сэрцам любіць.

Нельга апраўдаць брудныя ўчынкі паэта.

Але іх можна — прабачыць.

Няшчасны чалавек, якога пакрыўдзілі. Але той, хто няздольны прабачыць, — няшчасны ўдвая.

Жыцьцё кожнага чалавека — драма. Але драма паэта — падвойная. Бо ён жыве падвойным жыцьцём — зямным і нябесным.

Аднак на судзе над Паэтам у першую чаргу разглядаюцца ягоныя песьні. І кепскі верш для паэта — грэх нашмат большы, чым няшлюбнае дзіця.

Паэт як асоба — наносіць раны.

Паэт як творца — раны гоіць.

Будзьма ж удзячнымі — нягледзячы ні на што.

Алег Аблажэй, газэта Свабода

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць