Грамадства

"Амонавец крычаў яму: "ня бі яе, яна зусім малая", а той бярэ і б'е"

Радыё Свабода ўжо паведамляла, што былы польскі пасол у Беларусі Марыюш Машкевіч быў затрыманы ў часе разгону намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы і быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Разам са спадаром Машкевічам у Менск прыехала Кацярына Кляцоўка. Зь ёй была ейная дачка Вера.

Кацярыну і Веру таксама затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Дачку праз дваццаць гадзін адпусьцілі, а Кацярыну Кляцоўку асудзілі на трое сутак. Учора яна вызвалілася і сёньня, пасьля прыезду ў Польшчу, зьвязалася з Радыё Свабода з Варшавы.

Пра затрыманьне і ўмовы на Акрэсьціна Кацярына Кляцоўка расказала нашай карэспандэнтцы:

(Карэспандэнтка: ) "Як гэта адбывалася?"

(Кляцоўка: ) "Аўтобусы прыехалі на плошчу. З усіх бакоў нас ачапілі. Выскачылі амоўнаўцы - спэцназ. Яны загадалі нам: "Кладзіцеся на зямлю". Мы ляглі на зямлю, а потым ужо другі-трэці давай біць. Я трымалася за Верку. Нейкая дзяўчына стала ў сяродку лягеру і пачала маліцца. У гэтым быў такі драматызм. Мне ня верылася, што я там знаходжуся. Мне здалося, што я нейкі анёл, і я зараз адлячу з Кастрычніцкай плошчы і ня буду ўсяго гэтага цярпець.

Верку адзін амонавец схапіў за валасы, пацягнуў ёй. А яшчэ адзін амонавец крычаў яму: ня бі яе, ня бачыш, яна ж зусім малая. А той бярэ і б'е яе.

Яны адцягнулі яе. Потым мяне галавой кінулі на асфальт. Падаючы, я патыліцай ударылася аб асфальт. А потым па твары мяне ўдарылі. У мяне цяпер пашкоджаны левы бок твару, сіняк пад левым вокам.

Схапілі яны мяне як нейкую сьвіньню, укінулі ў аўтобус. Крычалі на нас, што мы сьвіньні, маўляў, што мы робім тут, маўляў, вам рэвалюцыі захацелася. У аўтобусе мяне білі па сьпіне.

Я ляжу і думкі круцяцца: "Дзе Вера? Дзе Марыюш?" Я іх не пазнала. Я страціла прытомнасьць. І пасьля ачуняўшы, некалькі хвілінаў іх не магла пазнаць.

А потым нам не давалі між сабой размаўляць. Кожнае слова было на вагу золата. За кожнае слова вельмі жорстка крычалі на нас".

(Карэспандэнтка: ) "Якія былі ўмовы на Акрэсьціна?"

(Кляцоўка: ) "Калі нас прывезьлі, увесь карыдор ужо быў забіты людзьмі. Нам усім крычалі, нібыта мы нейкія рэцыдывісты: "Лицом к стене! Прекратить разговоры! Выключить телефоны!" Потым хадзілі, апытвалі, ці ёсьць непаўнагадовыя.

Так мы каля сьцяны стаялі, нават ня ведаю колькі. Забралі нас каля 3-й раніцы. А стаялі мы ля сьцяны хіба да 13-й гадзіны.

Верку адпусьцілі каля 23-й гадзіны вечара. Значыць, дваццаць гадзіны яе пратрымалі ў ізалятары. Яе забраў ейны біялягічны бацька. І яму міліцыянты прыгразілі, што калі ён прытрымае сваю дачку ад грамадзкай актыўнасьці, то ў яго самога будуць вялікія праблемы.

Страх спаралізаваў маю душу".

(Карэспандэнтка: ) "Калі суд пачаўся, якое было абвінавачаньне?"

(Кляцоўка: ) "Мне ўжо тады было ўсё роўна. Мяне адвезьлі ў Ленінскі раён. Там дзесьці ёсьць казэматы, нейкія падвалы. І там, у гэтых падвалах, разьмяшчаюцца гэтыя камэры, у якіх трымалі па 10 чалавек. Якія былі перапоўненыя, дык яны пакідалі дзьверы прыадчыненыя. А ў нашай камэры дзьверы былі зачыненыя. Я пайшла на суд першая. Мяне судзьдзя спыталася, што я бачыла. Што я чула? Я адказала, што я нічога такога не выкрыквала. Што толькі лёзунг "Жыве Беларусь!" Ці можна яго лічыць антыдзяржаўным? Судзьдзя сказала, каб я больш "на рэвалюцыі ня езьдзіла".

І дала мне трое сутак.

І параіла: замест таго каб рабіць рэвалюцыі, гадуйце дома сваіх дзяцей.

Там нам нават не давалі вады папіць. З залі мяне забралі адразу. Міліцыянты былі вельмі злыя, бо самі таксама ня сьнедалі і не абедалі. За кожным чалавекам ідуць па тры міліцыянты.

(Карэспандэнтка: ) "Ці былі праблемы з выездам зь Беларусі ў Польшчу?"

(Кляцоўка: ) "Я баялася, што нават паехала ў аптэку, каб купіць супакойваючых таблетак перад паездкай. А Марыюш мне сказаў, калі мяне толькі вызваляць, калі я толькі прыйду дадому, каб брала рэчы і ўцякала".

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць