Улада88

Алейніка судзілі да позьняй ночы

Пачаўшыся ў 14:00, працэс «Юры Алейнік супраць Акадэміі Кіраваньня» зацягнуўся да позьняе ночы. Толькі ў 10 гадзін ночы ўсе прысутныя на судзе людзі змаглі выйсьці на сьвежае паветра.

Пачаўшыся ў 14:00, працэс «Юры Алейнік супраць Акадэміі Кіраваньня» зацягнуўся да позьняе ночы. Толькі ў 10 гадзін ночы ўсе прысутныя на судзе людзі змаглі выйсьці на сьвежае паветра.

Падтрымаць Юрыя прыйшлі ягоныя сябры, студэнты Акадэміі кіраваньня, і, вядома, бацькі. Перад пачаткам працэсу Юрась сказаў, што яго справа знакавая, і таму за ёй сочаць студэнты з усёй Беларусі.

Месца ў маленькай залі з усяго трыма радамі лаў ледзь хапіла непасрэдным удзельнікам.

На пачатку паседжаньня Юры хадайнічаў аб прадстаўленьні яму ў дапамогу грамадзкага прадстаўніка Алега Гулака і адваката Ларысы Атаманчук, што і было зроблена. З боку Акадэміі кіраваньня прадстаўнікамі выступілі Дайна Бабровіч, вядучы юрысконсульт Акадэміі, і Аляксандар Варанкоў, начальнік упраўленьня кадраў.

У судовай прамове Юрась Алейнік адзначыў, што меў пры навучаньні сярэднім балам 9, актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім жыцьці, атрымліваў розныя граматы, ў тым ліку спартовыя, а прычынай адлічэньня лічыць сваю грамадзкую дзейнасьць: удзел у дазволеным «Чарнобыльскім шляху», старшынства ў ТБМ Менскае вобласьці і сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён таксама спаслаўся на Канстытуцыю й міжнародныя канвэнцыі аб свабодзе палітычных поглядаў і праве на адукацыю.

Прадстаўнікі і сьведкі Акадэміі не прызнавалі палітычнага падтэксту справы, а рабілі акцэнт на на «сыстэматычнае парушэньне дысцыпліны і распарадку». Калі прадстаўнікі Алейніка паставілі пытаньне пра пропускі астатніх студэнтаў, суддзя яго адхіліла. Таксама яна адмовілася далучыць да справы хадайніцтва аб адмене загаду рэктару, падпісанае 260 студэнтамі, на падставе таго, што «гэта было пасьля адлічэньня».

Прадстаўніца Акадэміі Дайна Бабровіч не змагла патлумачыць, ні чаму Юрыя двойчы пакаралі за адныя і тыя ж пропускі, ні чаму яго не паінфармавалі пра вымовы, ні чаму Юрыя адлічылі за 22 прапушчаныя гадзіны, а студэнты з большай колькасьцю пропускаў вучацца далей.

Начальнік упраўленьня кадраў Аляксандар Варанкоў назваў Юрыя «злосным парушальнікам», які «дэманстратыўна захвочваў астатіх студэнтаў не хадзіць на заняткі». Тое, што большасьць пропускаў адбылася, калі Юрась ездзіў на пахаваньне дзеда і хадзіў у паліклініку, «ня ёсьць уважлівай прычынай, бо Юрась не падаў заявы». На пытаньне, што ёсьць уважлівай прычынай, Варанкоў адказаў: «Захворваньне, вясельле і пахаваньне, але толькі сваё вясельле і свае пахаваньне».

Старшыня прафкаму, студэнтка Ганна Дабравольская, не змагла патлумачыць, чаму падпісала загад аб адлічэньні Алейніка замест збору калегіюму прафсаюзнага камітэту.

Маці Юрыя Алейніка, спадарыня Галіна, засьведчыла, што з‑за хваробы ёй прыходзілася часта выклікаць Юрыя з Менску ў Маладэчна, каб ён даглядаў малодшага брата. І раптам сям’я даведалася, што Юрыя Алейніка адлічылі з ВНУ за пропускі:

«Гэта было шокам, бо сын заўжды добра вучыўся, адзнакі былі высокія, і ніхто з адміністрацыі ВНУ нават не патэлефанаваў, не папярэдзіў.»

У адказ ёй задалі пытаньне: «Калі б ваш сын працаваў, а не вучыўся, вы б вызывалі яго ў час хваробы?»

Уразілі сьмелыя выступы сьведкаў-студэнтаў у прысутнасьці кіраўніцтва Акадэміі:

— За датэрміновае галасаваньне на выбарах можна гуляць цэлы тыдзень.

— Адлічылі Юрыя за палітыку, гэта практыкуецца ў Акадэміі і іншых ВНУ.

— Гэта ня той студэнт, якога трэба было адлічыць.

— Калі адлічаць за такую колькасьць пропускаў, тады б мяне зь першага курсу адлічылі.

— Гэта ўсё толькі фармальнасьць, якую адміністрацыя не змагла нават граматна аформіць.

— Выдатны студэнт, незразумела, за што яго можна адлічыць, як студэнта. Толькі за актыўную грамадзянскую пазіцыю.»

Першы перапынак у працэсе быў зроблены толькі а 21‑й. Сёньня, 6 верасьня, працяг паседжаньня а 9-й раніцы. Найверагодней, у хуткім часе будзе абвешчаны прысуд.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць