Меркаванні1919

Пяць фактаў пра Аркадзія Дварковіча

Менавіта віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Аркадзій Дварковіч займаецца «калійным канфліктам», што разгарэўся між «Уралкаліем» і «Беларуськаліем». Менавіта Дварковіча
запрашалі ў Мінск разам з Баўмгертнерам, якога ў Мінску затрымаюць. Былы дарадца Мядзведзева-прэзідэнта, Дварковіч-віцэ-прэм’ер адказвае за адносіны з Беларуссю.

Сын шахматыста

Расійскаму віцэ-прэм’еру Аркадзію Дварковічу ўсяго 41 год. Сярод беларускіх намеснікаў прэм’ер-міністра такіх маладых няма. Наймаладзейшаму Анатолю Калініну — 54.

Дварковіч нарадзіўся ў Маскве ў інтэлігентнай сям’і. Ягоны бацька быў вядомым у свеце шахматным арбітрам. Уваходзіў у трэнерскія каманды чэмпіёнаў свету Гары Каспарава і Анатоля Карпава.

Аркадзій у вольны час таксама бярэ актыўны ўдзел у
шахматным жыцці. Менавіта Дварковіч лабіраваў працяг паўнамоцтваў Кірсана Ілюмжынава на чале ФІДЭ. Экс-чэмпіён свету Анатоль Карпаў жа абвінаваціў Дварковіча ў рэйдарскім захопе Расійскі шахматнай федэрацыі.

Брат прадпрымальніка
Міхаіл Дварковіч — прадпрымальнік. Міхаіл некалі публічна спрачаўся з Навальным, выклікаў таго на дуэль. Дварковіч назваў Навальнага паклёпнікам і паабяцаў надрукаваць кампрамат на яго.

Амерыканская адукацыя

Дварковіч атрымаў добрую адукацыю. Спачатку скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля Універсітэт Д’юка (Паўночная Караліна, ЗША) з
дыпломам магістра эканомікі. Дыплом Дварковіча пацверджаны і сумневаў не выклікае. Зноўку ж, у беларускім урадзе людзей з заходняй адукацыяй няма.

З 1994 года Дварковіч працаваў пры Міністэрстве фінансаў. У 2000 ён пераводзіцца працаваць у Міністэрства эканомікі. Быў дарадцам Германа Грэфа. Праўда, пра Дварковіча казалі, што ён больш тэарэтык і навыкаў у рэальнай эканоміцы амаль
не мае.

Правая рука Мядзведзева

Ад 2008 года Аркадзій Дварковіч — дарадца прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Ці «правая рука», як яго нярэдка называюць. Ліберал Дварковіч часта становіцца «гаворачай» галавой для прадстаўнікоў Захада. Браў удзел у перадачы вядомага журналіста Лары Кінга на Сі-Эн-Эн.

Калі Дварковіча прызначылі на пасаду віцэ-прэм’ера, ён стаў адказваць за ключавыя галіны расійскай эканомікі: ТЭК, аграрны комплекс, прамысловасць. Як добрыя якасці Дварковіча адзначаюць пераканаўчасць і хуткасць.

Калі стала вядома, што Мядзведзеў не будзе балатавацца на другі тэрмін, а пойдзе Пуцін, Дварковіч напісаў у сваім Твітары: «Да уж, няма повадаў для радасці». Аднак такая шчырасць месца ва ўрадзе яму пакуль не каштавала.

Жонка працуе на Керымава

У 2001 годзе Дварковіч пабраўся з прыгажуняй Зумруд Рустамавай. Іх называюць «самай прыгожай парай расійскага Белага дома». Маладая Зумруд была намесніцай міністра
маёмасных адносін РФ.

Цяпер жа яна сышла ў бізнэс. Рустамава зарабляе ў шмат разоў болей за мужа. Варта заўважыць, што працуе яна ў тых прадпрыемствах, дзе вялікай часткай актываў валодае
алігарх Сулейман Керымаў («Полюс Золата», ААТ ПІК). Фактычна, Керымаў — галоўны працадаўца жонкі Дварковіча.

Нярэдка можна пачуць абвінавачанні ў бок Дварковіча, што ў сям’і галоўнай якраз і з’яўляецца жонка. І што сам Дварковіч лабіруе інтарэсы дагестанскіх бізнэсмэнаў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць