Эканоміка1919

Лукашэнка ездзіць на ровары коштам 3 500 даляраў?

Кіраўнік Беларусі падчас наведвання прадпрыемства «Мотавела» распавёў пра тое, чым адрозніваецца беларускі ровар ад італьянскага.

«Чаму я бяру з пяцёркі гэтых ровараў, якія ў мяне ёсць, я бяру італьянскі ровар, а не твой? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеканал СТВ. —

Чаму? Бяру, мезенцам падымаю яго, ён паўтара-два кілаграма вагой.

Чаму я твой не бяру? [Лукашэнка звяртаецца да дырэктара беларускага прадпрыемства] Твой у мяне вісіць, акуратна пад дахам падвешаны — я яго дзвюма рукамі, здаровы мужык і дзвюма рукамі здымаю. Калі ты зробіш ровар нармальны?» — заявіў Лукашэнка Аляксандру Мураўёву, кіраўніку «Мотавела».

Еўрарадыё пацікавілася ў некалькіх сталічных крамах, ці проста набыць у Беларусі італьянскі ровар і колькі ён каштуе. Аднак прадаўцы толькі развялі рукамі. Маўляў, шукайце у інтэрнэце, мы прадаём звычайныя ровары, нават марак італьянскіх вам назваць не можам.

Пошукі ў інтэрнэце выводзяць адразу на некалькі марак ровараў, зробленых у Італіі: Bianchi, Colnago, Ducati і іншыя. Калі верыць кіраўніку краіны пра двухкілаграмовую вагу ягонага ровара, то ездзіць Лукашэнка на шашэйным (звычайныя горныя і гібрыдныя маюць значна большую вагу). Сярэдні кошт такога італьянскага «барахла» прыкладна роўны кошту старой іншамаркі. Напрыклад, Colnago CLX 3.0 Shimano 105 абыдзецца прыкладна ў 3500 долараў, а Colnago CLX 3.0 Shimano Ultegra 10s — у 4000. Высокімі кошты такіх ровараў робіць матэрыял рамы — карбон. Беларускія шашэйныя «Аисты» робяць пераважна з алюмінія.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9511

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9511

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць