Меркаванні

Сустрэнем нашых разам

Галоўнае, што мы можам зрабіць, апроч інфармаваньня грамадзтва, – гэта падтрымаць тых, хто стаў ахвярай палітычных рэпрэсіяў. Трэба сустрэць нашых гераічных родных. Мы можам разам сустракаць нашых родных – тых, хто на Акрэсьціна, на Старабарысаўскім тракце, у Жодзіна.

Паважаная рэдакцыя «Нашай Нівы»!

Піша вам брат аднаго з затрыманых падчас падзеяў Беларускага Майдану. Падзеі ідуць, эмоцыі нас перапаўняюць... Галоўнае, што мы можам зрабіць, апроч інфармаваньня грамадзтва, – гэта падтрымаць тых, хто стаў ахвярай палітычных рэпрэсіяў.

Трэба сустрэць нашых гераічных родных. Мы можам разам сустракаць нашых родных – тых, хто на Акрэсьціна, на Старабарысаўскім тракце, у Жодзіна.

Напрыклад, зважаючы на тое, што першыя масавыя затрыманьні адбыліся ў ноч на 21 сакавіка, прапаную сустрэцца разам ля сьценаў Акрэсьціна ў ноч з 30 на 31 (роўна праз 10 сутак пасьля затрыманьняў). Нам важна быць РАЗАМ. Хтосьці з бацькоў адзін, камусьці цяжка – дык давайце падтрымаем адно аднаго. Бо 24 сакавіка многія ля сьценаў упершыню ў жыцьці адчулі, што такое чалавечае братэрства. Таму будзем разам!

Гэта ня бузе палітычная акцыя, а проста сумесная сустрэча вязьняў. Таму ня трэба лёзунгаў, плякатаў. Дастаткова прыйсьці, каб разам разьдзяліць радасьць сустрэчы родных. І ні ў якім разе ня будзем рэагаваць на правакацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць