Сямейная пара цыган павінна ў панядзелак паўстаць перад судом у Грэцыі па абвінавачванні ў выкраданні чатырохгадовай дзяўчынкі. Дзяўчынку па імені Марыя выявілі падчас паліцэйскага рэйду ў цыганскім табары ў цэнтральнай Грэцыі на мінулым тыдні.
Тэсты ДНК паказалі, што мужчына і жанчына не з'яўляюцца біялагічнымі бацькамі дзяўчынкі.
Цыганская супольнасць у Грэцыі згуртавалася вакол пары, цыганы ж настойваюць, што сям'я атрымала дзяўчынку законна і клапацілася пра яе.
Больш за 8 тыс. званкоў атрымалі ў грэцкай дабрачыннай арганізацыі пасля міжнароднага прызыву высветліць асобу дзяўчынкі.
Каментары