Надвор'е

Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь толькі ў лістападзе

Цяпер у нашай краіне тэмпература паветра на 10 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Чакаць пахаладання не давядзецца ні на гэтым тыдні, ні на наступным. Пра гэта Еўрарадыё кажа кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«У апошнія дня ўсталявался анамальна цёплае для гэтага перыяду надвор'е. Апошнія суткі было на 8-10 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такое ў нас бывае раз на 20-25 год. Заўчора ў Віцебскай вобласці былі навальніцы, што таксама рэдка. У кастрычніку яны бываюць раз на 10 год».

У другой палове тыдня трошкі пахаладае, бо прыйдзе больш свежае паветра. Але будзе на 3-4 градусы вышэй за норму для гэтага перыяду.

У чацвер ноччу ад 2 да 8 цяпла, удзень 7-13 градусаў вышэй за нуль. У пятніцу уначы да +6 градусаў, удзень ад +8 да +14.

На выходных уначы +1…+7, +7…+13 днём. Паводле папярэдніх прагнозаў, падобнае надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.

Але не абыдзецца без ападкаў. У сераду месцамі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У чацвер ападкі чакаюцца толькі ўначы. На выходных таксама кароткачасовыя дажджы пройдуць у некаторых раёнах ноччу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу131

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу131

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць