Улада99

КДБ: Два літоўскія шпіёны асуджаны на 10 і 8 гадоў турмы

Ваенны суд прызнаў грамадзян Беларусі Фензеляу і Качуру вінаватымі ў шпіянажы ў інтарэсах Літвы, паведаміў праз агенцтвы «Інтэрфакс-Захад» і БелТА Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

«Беларускім ваенным судом 30 снежня 2013 вынесены прысуд грамадзянам Рэспублікі Беларусь Фензеляу і Качуру, якія ажыццяўлялі шпіёнскую дзейнасць у інтарэсах Літоўскай Рэспублікі. За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.356 (здрада дзяржаве) КК Рэспублікі Беларусь, яны прысуджаныя да 10 і 8 гадоў пазбаўлення волі адпаведна», заявіў у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

Фензеляу і Качуру затрымалі ў сакавіку 2012 года.

Фензеляу — былы вайсковец, які пасля звальнення з беларускіх Узброеных сіл у 2002 выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Літву. Паводле інфармацыі КДБ, «ад літоўскай вайсковай разведкі ён атрымаў заданне на стварэнне на тэрыторыі Беларусі агентурнай сеткі, здольнай ажыццяўляць збор звестак аб функцыянаванні ВПС і войскаў СПА Беларусі. У інтарэсах рэалізацыі злачыннай задумы яму ўжо як рэзідэнту літоўскімі спецслужбамі было аказана фінансавае спрыянне ў арганізацыі на беларускай тэрыторыі камерцыйнага праекта».

У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў «канфіскаваныя электронныя носьбіты, іншыя прадметы і матэрыялы, якія выкрываюць іх шпіёнскую дзейнасць, накіраваную на атрыманне сакрэтнай інфармацыі ў вайсковай сферы, у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі саюзнай дзяржавы». Дакументальна былі пацверджаны факты правядзення агентурнай групай аперацый па здабычы інфармацыі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, з мэтай далейшай перапраўкі звестак за мяжу.

Па заключэнні экспертаў, «сабраныя і падрыхтаваныя для перадачы літоўскай спецслужбе матэрыялы адносяцца да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты Рэспублікі Беларусь», — падсумоўвае КДБ.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць