Эканоміка

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь знізіліся на 2%

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь у 2013 годзе скараціліся ў параўнанні з папярэднім годам на 2% і склалі 20,927 млн. тон.

Аб гэтым паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на матэрыялы расійскага Цэнтральнага дыспетчарскага ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу (ЦДУ-ПЭК).

Тым не менш аб'ём пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь перавысіў зацверджанае балансавае заданне на 7,4%, адзначаюць у ЦДУ-ПЭК.

Згодна з аператыўнымі звесткамі прадпрыемства, у 2013 годзе на НПЗ Беларусі, мінуючы сістэму «Транснафты» ў сувязі з рамонтам на нафтаправодзе «Дружба», было пастаўлена 1,606 млн. тон нафты — у 6,3 разу больш, чым годам раней.

Пастаўка расійскай нафты на Мазырскі НПЗ склала ў 2013 годзе 10,937 млн. тон, на Наваполацкі НПЗ — 9,999 млн. тон.

Нагадаем, у 2013 годзе Беларусь разлічвала атрымаць з Расіі 23 млн. тон нафты і першыя тры кварталы пастаўкі ўзгадняліся ў 5,75 млн. тон, што адпавядала гадавому аб'ёму. У чацвёртым квартале, пасля затрымання ў канцы жніўня ў Мінску гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, Расія заявіла аб тым, што гатова паставіць за год толькі 18,5 млн. тон.

Аднак 2 снежня стала вядома, што Расія ўсё ж узгадніла дадатковыя пастаўкі нафты ў Беларусь у снежні 2013 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць