Усяго патроху

З пачатку году ў Беларусі выяўлена 702 ВІЧ‑інфікаваных

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Беларусі на 1 кастрычніка 2007 года зарэгістравана 8 тыс. 449 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Беларусі на 1 кастрычніка 2007 года зарэгістравана 8 тыс. 449 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі. Упершыню з пачатку года выяўлена 702 ВІЧ‑інфікаваных.

Дваццаць адзін выпадак быў выяўлены сярод маладых людзей 15—19 гадоў; 449 чалавек (64%) за гэты перыяд інфікаваныя палавым шляхам. У цэлым у Беларусі асноўным шляхам перадачы інфекцыі застаецца парэнтэральны, які рэалізуецца пры ін’екцыйным увядзенні наркатычных сродкаў — такім чынам заразілася 61,1% (5 тыс. 161 выпадак) ад агульнай колькасці ВІЧ‑інфікаваных.

На першым месцы па ліку зарэгістраваных выпадкаў знаходзіцца Гомельская, на другім — Мінская вобласць, на трэцім — Мінск. Удзельная вага жанчын у агульным ліку ВІЧ‑інфікаваных складае 34,6% (2 тыс. 924 чалавек), мужчын — 65,4% (5 тыс. 525 чалавек).

У Беларусі з моманту з’яўлення ў краіне гэтага захворвання зарэгістравана 126 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі сярод дзяцей ад 0 да 14 гадоў. 115 дзецям, якія народжаны ад ВІЧ‑інфікаваных маці, пацверджаны дыягназ «ВІЧ‑інфекцыя», з іх восем памерлі.

Дыягназ «СНІД» за дзевяць месяцаў 2007 года пастаўлены 241 пацыенту, агульная ж колькасць хворых склала 844 чалавекі. У стадыі СНІДу ў Беларусі памёр 481 чалавек. Таксама ў Беларусі зарэгістравана 1.155 выпадкаў смярцей сярод ВІЧ‑інфікаваных, сярод іх 846 чалавек былі наркаспажыўцамі.

Нагадаем, у 2006 годзе ў Беларусі было выяўлена 733, у 2005 годзе — 751, у 2004 годзе — 778 ВІЧ‑інфікаваных.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі50

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі50

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць