Свет11

Украінскі алігарх Ахметаў заклікаў не паддавацца на правакацыі і падымаць эканоміку

Украінскі бізнэсмен Рынат Ахметаў у сваім звароце да украінцаў падкрэсліў, што будучыня Украіны пастаўленая пад пагрозу, а таксама заклікаў суайчыннікаў захоўваць халодную галаву, не паддавацца на правакацыі.

«Будучыня нашай краіны пастаўлена пад пагрозу. Унутраная палітычная напружанасць можа перарасці ў зацяжны канфлікт і разбурыць цэласнасць Украіны. Ужыванне сілы і неправамерныя дзеянні звонку недапушчальныя. Я перакананы, крызіс можа мець толькі адно рашэнне — мірнае», — гаворыцца ў паведамленні Ахметава на сайце СКМ (найбуйнейшая ва Украіне шматгаліновая гандлёва-прамысловая група «Сістэм Кэпітал Менеджмент», якая належыць Ахметаву).

Ён заклікаў суграмадзян да аб'яднання дзеля цэласнай і непадзельнай Украіны. Бізнэсмен лічыць, што сёння важна захоўваць халодную галаву, не паддавацца на правакацыі і прымаць абдуманыя, узважаныя рашэнні.

«Наша сіла — у аб'яднанні бізнэсу, улады і грамадства. Сёння эканоміка — рэальная палітычная сіла. Наша задача — забяспечыць бяспеку людзей, іх сем'яў, стабільнасць працы ўсіх прадпрыемстваў краіны. Мы будзем працаваць 24 гадзіны ў суткі, каб падтрымліваць жыццядзейнасць інфраструктуры Украіны. Гэта — наш галоўны ўклад у цэласнасць краіны», — падкрэсліў Ахметаў.

«Звяртаюся да палітыкаў і ўкраінскай улады — неабходна зрабіць усё для забеспячэння тэрытарыяльнага суверэнітэту, аднаўлення дэмакратыі і неад'емных правоў і свабод грамадзян. Звяртаюся да прадпрымальніцкіх колаў ва Украіне і дзелавых партнёраў украінскага бізнесу з заклікам аб'яднаць намаганні і садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню, не шкадуючы ніякіх матэрыяльных рэсурсаў», - лічыць бізнесмен.

«Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы адстаім нашу будучыню — моцную, адзіную і незалежную Украіну.

Я адказна заяўляю, што група СКМ, якая сёння налічвае 300 тысяч чалавек і прадстаўляе Украіну ад захаду да ўсходу, ад поўначы да поўдня, зробіць усё магчымае для захавання цэласнасці нашай краіны».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць