Невядомыя распачалі спробу штурму Данецкай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Да прахадной пад'ехаў аўтамабіль. З яго выйшлі людзі, якія з мэтай застрашвання адкрылі аўтаматны агонь.
На стрэлы выйшлі ўзброеныя супрацоўнікі міліцэйскага спецпадраздзялення ў поўнай экіпіроўцы. Мяркуючы па ўсім, нападнікі не чакалі, што аб'ект, які звычайна ахоўваецца вахцёрамі-бабулькамі, гэтым разам быў забяспечаны аховай міліцыі.
У выніку невядомыя адмовіліся ад штурму тэлерадыёкампаніі, пагрузіліся ў машыну і з'ехалі.
Кіраўніцтва ДанАДТРК прапанавала сваім супрацоўнікам пакінуць свае працоўныя месцы — усе, хто не задзейнічаны ў жыццезабеспячэнні тэлерадыёкампаніі, былі выведзеныя.
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары