У Віцебскай вобласці ў выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпеў 67‑гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai. Яго шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Аварыя адбылася раніцай 31 кастрычніка на 515‑м кіламетры аўтадарогі М1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі». Паводле інфармацыі абласной Дзяржаўтаінспекцыі, кіроўца падчас руху заснуў за рулём. Аўтамабіль страціў кіраванне і ўрэзаўся ў тросавую агароджу.

Пацярпелага даставілі ў найбліжэйшую бальніцу. Па факце здарэння праводзіцца праверка.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што працяглая паездка патрабуе ад кіроўцы пастаяннай канцэнтрацыі, а назапашаная стомленасць можа прывесці да кароткачасовага адключэння свядомасці — мікрасну. Пры першых прыкметах дрымотнасці, стомленасці або пагаршэння самаадчування неабходна адразу спыніцца і адпачыць. Працягваць рух можна толькі пасля аднаўлення канцэнтрацыі.
Каментары