Меркаванні55

Бжэзінскі: Захад павінен аказаць ваенную дапамогу Украіне

Расею спыніць толькі ваеннае ўмяшанне краін Захаду. Дзяржавы заходняга свету павінны аказаць узброеную падтрымку ўкраінцам у барацьбе з Расейскай Федэрацыяй, якая не пакідае спробаў захопу чарговых рэгіёнаў Украіны.

Такое меркаванне выказаў былы дарадца прэзідэнта ЗША і вядомы амерыканскі аналітык Збігнеў Бжэзінскі у эфіры СNN.

«Расея сцвярджае, што гэта паўстанне людзей, а ў рэчаіснасці правярае, ці можа захапіць гэтую тэрыторыю без вялікага супрацьстаяння і працягваць казаць, што гэты рэгіён сам адлучыўся ад Украіны», - сказаў ён.

«Я бачу неверагоднае падабенства паміж тым, што адбылося некалькі тыдняў таму ў Крыме, і зараз на ўсходзе. Групы бандытаў у форме без апазнавальных знакаў з'яўляюцца нечакана і выглядаюць практычна гэтак жа, як тыя ў Крыме, і ў некалькіх гарадах на ўсходзе спрабуюць зрабіць тое жа, што там», - адзначыў аналітык.

Бжэзінскі адзначыў, што ў выпадку супрацьстаяння расейцы плануюць увесці войскі, сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай, і адзначыў, што далейшае развіццё падзей будзе вельмі залежаць ад саміх украінцаў.

Паводле яго слоў, без супрацьстаяння Расея зробіць з чарговымі ўкраінскімі рэгіёнамі тое ж, што з Крымам, і Захад у такім выпадку не будзе актыўна ўмешвацца ў справы.

«Калі вырашаць аказваць супраціў, то праўдападобна яны будуць прайграваць крок за крокам, але калі гэты супраціў працягнецца, то Захад - падабаецца яму гэта ці не - будзе пад вялікім грамадскім ціскам, каб аказаць ім дапамогу», - сказаў ён.

Бжэзінскі заклікаў як мага хутчэй пра гэта афіцыйна праінфармаваць украінцаў, таму што гэта таксама зможа паменшыць шанцы на ўзброены канфлікт.

«Калі праінфармуем іх пра гэта загадзя, то вельмі праўдападобна, што ўкраінцы паўстануць супраць Расеі, а калі расейцы будуць гэта ведаць, то двойчы падумаюць перад тым, як адправіцца ў вялікую кампанію», - сказаў аналітык.

Бжэзінскі таксама правёў паралелі з падзеямі ва Украіне з супрацьстаяннем ЗША і Расеі ў В'етнаме.

«Дастаткова падумаць пра В'етнам. Мы там страцілі тысячы людзей, але хто ўзбройваў в'етнамцаў? Расейцы. Яны не бачылі ў гэтым нічога дрэннага, таму што бачылі ў гэтым свой геапалітычны інтарэс», - заўважыў ён.

«Лічу, што ў выпадку Украіны мы можам быць актыўныя ўласна ў такім вымярэнні», - дадаў ён.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць