Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, які быў вызвалены з мінскага ЦІП ўвечары 21 мая і якога міліцыя адвезла на чыгуначны вакзал да гэтага часу да хаты не з’явіўся. Аб гэтым праваабаронцу Леаніду Судаленку паведаміла жонка Рубцова. Па яе словах, пасля вызвалення муж патэлефанаваў і сказаў, што спрабуе неяк дабірацца да Гомеля і да раніцы будзе дома.
Цяпер журналісты спрабуюць даведацца, ці затрымліваўся спадар Рубцоў пасля вызвалення. Справа ў тым, што следчы камітэт Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце абразы суддзі Кірылы Палулеха, якому ён пасля суду кінуў «падонак».
Нагадаем, пасля традыцыйнага масавага мерапрыемства «Чарнобыльскі шлях», на якім Рубцоў прысутнічаў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!», актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
28 красавіка суддзя суду Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех вынес рашэнне пакараць Рубцова арыштам на 25 сутак за «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы» і «дробнае хуліганства», згодна са складзенымі пратаколамі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча

Каментары