Свет2222

Антытэрарыстычная аперацыя ў аэрапорце Данецка ФОТА, ВІДЭА

Эпіцэнтр антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне перамясціўся ў Данецк. У панядзелак баевікі паспрабавалі захапіць будынак аэрапорта.

У 13:00 тэрарыстам, якія незаконна праніклі на тэрыторыю аэрапорта ў горадзе Данецк, быў вылучаны ультыматум скласці зброю і здацца сілам АТА.

Ім паведамілі, што ў выпадку невыканання патрабаванняў украінскімі сілавікамі будзе ўжыты сілавы варыянт вызвалення аэрапорта.

Ваенны грузавік з ўзброенымі прарасейскімі баевікамі праязджае кантрольна-прапускны пункт да аэрапорта. Фота Reuters

«Тэрарысты не выканалі патрабаванняў украінскіх сілавікоў, па пазіцыях тэрарыстаў быў нанесены авіяцыйны ўдар. Спачатку самалёт СУ-25 выканаў папераджальныя стрэлы з мэтай прымусіць тэрарыстаў выканаць умовы удзельнікаў АТА. У шэрагах баевікоў пачалася паніка. Пасля гэтага самалёт МіГ-29 нанёс авіяўдар па месцах навалы тэрарыстаў», — паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра атама Уладзіслаў Селязнёў.

Па стане на 14.40, па словах Селязнёва, агнём верталёта агнявой падтрымкі была знішчана зенітная ўстаноўка, якая «працавала» ў аэрапорце Данецка супраць сіл АТА.

Тэрарысты на даху аэрапорта Данецка. Фота з Твітара «Навіны Данбаса»
Баевікі пад аэрапортам. Фота з Твітара euromaidan

Частка тэрарыстаў пасля пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ў аэрапорце Данецка разбеглася па дварах бліжэйшых жылых дамоў, разлічваючы, што ўкраінская авіяцыя не будзе страляць па іх, каб не пацярпелі цывільныя асобы.

Тэрарыст хаваецца ў жылым квартале Данецка. Фота Рэйтэр

Каля 17.00 да баявікоў прыбыло падмацаванне. Тэрарысты ўзялі пад кантроль Пуцілаўскі мост.

У гэты ж час былі эвакуіраваныя людзі з чыгуначнага вакзала і бліжэйшых гандлёвых цэнтраў.

Аднак без ахвяр не абышлося. На аўтастанцыі чыгуначнага вакзала аўтаматнай чаргой забіты паркоўшчык.

На дадзены момант аперацыя па зачыстцы аэрапорта працягваецца.

Устрымацца ад паездак у раёны данецкага аэрапорта і чыгуначнага вакзала, а таксама па магчымасці не выходзіць з дому заклікаў жыхароў горада Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лук'янчанка.

Фота Reuters

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць