Улада55

Лукашэнка — Пуціну: Мы вельмі цэнім ваш прыезд у гэтыя святочныя дні

«Нашы сумесныя намаганні па інтэграцыі ў эканамічнай сферы, безумоўна, прыносяць і прынясуць свой плён у яшчэ большым памеры, і мы не толькі павялічым аб'ёмы нашай эканомікі, але і яе якасць», — заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 2 ліпеня на сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле яго слоў, зусім хутка пачне дзейнічаць Еўразійскі эканамічны саюз. «Без усякага сумнення, гэта будзе яшчэ адным крокам наперад у аб'яднанні намаганняў нашых народаў, нашых дзяржаў на базе ўсяго таго станоўчага, што дасталася нам з ранейшых часоў і што было зроблена рукамі і паліта, прама скажам, крывёю, калі мець на ўвазе ваенны час, нашых продкаў, бацькоў і дзядоў», — цытуе расійскага прэзідэнта дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА

Ён павіншаваў беларусаў з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:

«Мы ўжо сёння ўспаміналі пра тыя неверагодныя ахвяры, якія прынёс на алтар перамогі беларускі народ, як шмат было зроблена пасля Вялікай Айчыннай вайны для аднаўлення рэспублікі і такога светлага, прыгожага горада Мінска». 

Лукашэнка назваў прыезд Пуціна ў Беларусь у святочныя для краіны дні сімвалічным.

«Гэта сімвалізуе наша адзінства, гаворыць пра тое, што мы як былі тады разам, так і заўсёды будзем разам, — сказаў ён. — Мы вельмі цэнім ваш прыезд у гэтыя святочныя дні. Няхай і цяжкія былі часы, але ўсё-такі перамога пасля ўсіх цяжкасцяў была жаданая і агульная». 

«Як я неяк ужо сказаў, калі мяне тут дапякалі асобныя людзі: не хвалюйцеся, калі трэба, мы станем спінай да спіны і будзем абараняцца, мы будзем змагацца, як некалі змагаліся разам», — зазначыў Лукашэнка. 

Ён выказаў удзячнасць Пуціну за прыезд, а таксама за дапамогу і падтрымку, што аказваюцца краіне і эканоміцы: «Мы гэта памятаем, і паверце, што паціхеньку і Расія, і Беларусь з сусветнага крызісу выкараскаваюцца. Мы ўстанем на ногі і, упэўнены, эканамічна будзем яшчэ мацнейшыя».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць