Грамадства11

Мікалай Статкевіч ў турме вучыць ангельскую мову

Мікалай Статкевіч працягвае ў магілёўскай турме самастойна вучыць ангельскую мову.

Палітвязень Мікалай Статкевіч нядаўна адзначыў дзень народзінаў у турме, ў які ягоныя аднадумцы зладзілі каля муроў турмы акцыю падтрымкі — фэервэрк. Гэтэ аказалася ў цэнтры ўвагі Статкевіча ў ягоным апошнім лісьце, распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Асаблівых падзея няма. Атрымала ад яго паштоўку, якую ён пісаў па сьлядах дня народзінаў. Пра тое, як яго павіншавала турма, пра фэервэрк, пра тое, ад каго са знаёмых ён атрымаў віншаваньні. Пералічыў усіх, каб я падзякавала. І пра тое, што газэты павярталі, якія раней у яго канфіскавалі. А пра сябе напісаў, што займаецца ангельскай мовай, шмат чытае. Паведаміў, што як сьпёка спала, дык стала шмат лягчэй.»

На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці працягваюцца правакацыі турэмшчыкаў адносна Статкевіча, Марына Адамовіч адказала: «Не, піша, што зараз усё нармальна, што адумаліся».

Некалькі дзён таму Марына Адамовіч наведала бацьку Мікалая Статкевіча, які пражывае ў Баранавічах. Віктару Статкевічу 88 гадоў, ён жыве адзін, але адмаўляецца перабірацца да сваякоў і цалкам спраўляецца з тым, каб сам сябе абслугоўваць. Паводле настрою і палітычных поглядаў Віктар Статкевіч і ягоны сын вельмі падобныя, кажа Марына Адамовіч.

«Ён вельмі актыўна сочыць за падзеямі, якія адбываюцца ў сьвеце. Калі нешта прайшло міма ягонай ўвагі, яму сябры Мікалая усё распавядуць. Таму ён заўсёды на вастрыні падзей. І, канешне, вельмі заўсёды перажывае за Мікалая, непакоіцца за лёс сына».

Мікалай Статкевіч адзіны з былых кандыдатаў на прэзыдэнта, які дагэтуль ўтрымліваецца ў вязьніцы. Статкевіч пакараны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году, вынікі якіх апазыцыя палічыла сфальшаванымі. Утрымліваюць Мікалая Статкевіча ў крытай магілёўскай турме. Палітык адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары1

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць