Здарэнні

Інтэрнэт-крама, у якой набылі спайс двое загінулых мінчан, закрыта; прадаўцы затрыманыя

Інтэрнэт-магазін, у якім набылі спайс двое загінулых 10 кастрычніка мінчан, закрыты. Асобы, якія мелі дачыненне да яго дзейнасці, затрыманы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. 

Нагадаем, раніцай 10 кастрычніка ў пакоі інтэрната па вуліцы Казінца ў Кастрычніцкім раёне сталіцы былі знойдзены трупы двух маладых людзей (1995 і 1992 гадоў нараджэння), жыхароў гэтага інтэрната. У ходзе першапачатковых праверачных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што напярэдадні вечарам хлопцы праз інтэрнэт набылі курыльную сумесь. Забраўшы спайс з тайніка ў Першамайскім раёне, прывезлі яго ў інтэрнат, дзе і ўжылі. 

Устанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання псіхатропаў, што прывялі да смерці маладых людзей, пачала група з ліку супрацоўнікаў сталічных падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі, а таксама следчых органаў. 

У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на працягу сутак былі ўстаноўлена двое хлопцаў, якія маюць дачыненне да арганізацыі і дзейнасці інтэрнэт-магазіна, праз які была набыта курыльная сумесь.

Адзін з фігурантаў жыве ў Светлагорску, адкуль арганізоўваўся інтэрнэт-гандаль міксамі ў сталіцы, яго калега знаходзіўся ў Мінску і непасрэдна займаўся рэалізацыяй шляхам закладкі спайсу ў тайнікі. 

Аперацыі па затрыманні ў Светлагорску і Мінску вечарам 11 кастрычніка прайшлі практычна сінхронна і былі рэалізаваны байцамі спецпадраздзялення МУС Беларусі «Алмаз». Жыхар Светлагорска затрыманы па месцы жыхарства, яго сталічны калега — каля пад'езда дома № 23 па вуліцы Янкі Маўра (разам са сваёй дзяўчынай ён выходзіў з кватэры знаёмага). 

У Светлагорску знойдзены гатовыя міксы, а таксама прыстасаванні для іх вытворчасці і расфасоўкі.

Пры асабістым вобшуку ў затрыманага ў Мінску было знойдзена пяць пяціграмовых пакецікаў курыльных сумесей, прызначаных для чарговых спажыўцоў, а таксама сродкі сувязі са Светлагорскам і канкрэтным апісаннем месцаў закладкі спайсу ў Мінску. 

Як паведамілі ва ўпраўленні па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ГУУС, у ходзе першапачатковага апытання малады чалавек прызнаў сваё дачыненне да рэалізацыі псіхатропных курыльных сумесей. А на пытанне аб адказнасці за гібель двух маладых хлопцаў адказаў, што сам спайс не ўжывае і асабіста не прымушаў загінулых ужываць курыльныя сумесі. 

Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам) і ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш2

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш2

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць