Эканоміка

Амерыканская карпарацыя адмовілася ад савецкіх ракетных рухавікоў

Амерыканская карпарацыя Orbital Sciences адмовілася ў далейшым выкарыстоўваць савецкія ракетныя рухавікі НК-33. Прычынай адмовы стала аварыя ракеты-носьбіта Antares з грузавым караблём Cygnus.

Амерыканская карпарацыя па вытворчасці касмічных спадарожнікаў і ракет-носьбітаў Orbital Sciences адмовілася ад далейшага прымянення дапрацаваных савецкіх «месяцовых» ракетных рухавікоў НК-33, закупленых у Расіі. Пра гэта стала вядома ў сераду пасля апублікавання вынікаў расследавання аварыі ракеты-носьбіта Antares з грузавым касмічным караблём Cygnus, якая адбылася 29 кастрычніка неўзабаве пасля старту з касмадрома ў Вірджыніі. Прычынай няўдалага запуску стала адмова турбонасосного агрэгата ў адным з ракетных рухавікоў, паведамляе агенцтва AFP.

На сайце Orbital Sciences, у прыватнасці, гаворыцца, што «выкарыстанне гэтых рухавікоў для транспартнага сродку Antares, верагодна, будзе спынена». Карпарацыя прыняла рашэнне паскорыць мадэрнізацыю рухальнай устаноўкі ракеты-носьбіта для выканання абавязацельстваў перад Нацыянальным кіраваннем ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) па дастаўцы грузаў на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Як адзначае агенцтва «Інтэрфакс», усе палёты да МКС плануецца выканаць на ракеце з новай рухальнай устаноўкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА»7

Галіне Казіміроўскай ужо сабралі больш за 10 тысяч еўра на змаганне з анкалогіяй2

Прэзідэнт Канарскіх астравоў адмаўляецца прымаць круізны лайнер з хантавірусам, хоць Іспанія дала згоду

У сваякоў кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду праходзяць ператрусы4

Мінчанін Слава Пушка хоча, але не можа паваяваць за Расію. І просіць скінуцца яму на замену пашпарта, каб дабрацца да фронту39

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць