Эканоміка

Мясніковіч: Рост ВУП — прыярытэт нумар тры

Тэмпы эканамічнага росту — прыярытэт нумар тры для ўрада, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанні дэпутатаў 10 лістапада ў палаце прадстаўнікоў. 

Ён прызнаў, што тэмпы эканамічнага росту ў 2014 годзе на больш нізкім узроўні, чым планавалася з самага пачатку. «Сапраўды, заданне ва ўказе вызначанае як прырост ВУП на 3,3% у 2014 годзе, маем 1,5%», — канстатаваў Мясніковіч. 

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што паводле вынікаў студзеня—кастрычніка чакаецца паскарэнне тэмпаў прамысловай вытворчасці. «Казаць пра тое, што мы супакоіліся і не імкнемся выйсці на прагнозныя паказчыкі, нельга. Мы імкнемся да гэтага», — сказаў Мясніковіч. 

Разам з тым, зазначыў ён, сітуацыя з экспартам тавараў застаецца цяжкай, улічваючы высокія тэмпы дэвальвацыі расійскага рубля.

«Сітуацыя такая, што 92% валютнай выручкі з Расіі мы атрымліваем у расійскіх рублях. Дэвальвацыя павінна была прывесці да эквівалентнай змены цэн на расійскім рынку. На жаль, гэтага не адбываецца. З-за гэтай прычыны прадпрыемствы імкнуцца шукаць іншыя рынкі збыту», — растлумачыў Мясніковіч. 

Адмоўна на беларускім экспарце, паведаміў ён, адбіваецца і ўмацаванне беларускага рубля да расійскай валюты. «Сукупнасць фактараў вельмі няпростая і патрабуе ад прадпрыемстваў сур'ёзных рашэнняў», — зазначыў Мясніковіч. 

У такіх умовах, удакладніў ён, урад вызначыў для сябе галоўныя прыярытэты эканамічнай палітыкі.

Галоўны прыярытэт заключаецца ў забеспячэнні фінансавай збалансаванасці, на другім месцы рост экспарту, забеспячэнне станоўчага сальда гандлёвага балансу і паляпшэнне стану рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу. 

«Вы сказалі пра ВУП, гэта прыярытэт нумар тры», — падкрэсліў Мясніковіч, звяртаючыся да дэпутата, які задаў пытанне пра нізкія тэмпы эканамічнага росту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць