Белтэлекам: Сёння адбылася DDoS-атака на абсталяванне нацыянальнага інтэрнэт-правайдара
У Беларусі днём 19 снежня ў сувязі з DDoS-атакай на абсталяванне нацыянальнага інтэрнэт-правайдэра РУП «Белтэлекам» адзначаліся цяжкасці з доступам да шэрагу рэсурсаў байнэту.
«Спецыялістамі прыняты ўсе меры па лакалізацыі магчымых праблем», — цытуе БелаПАН паведамленне нацыянальнага аператара сувязі.
DDoS — атака на вылічальную сістэму (звычайна зладжанная хакерамі) з мэтай давесці яе да збою і ускладніць карыстальнікам доступ да рэсурсаў сістэмы.
«Белтэлекам» з'яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу дадзеных, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэту.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары